Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
Радок 2:
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры [[СП СССР]] у Маскве (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» (1977—1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі [[ААН]] (1983). Член СП СССР (з 1960).
 
Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957  г. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты мастацкі фільм (1982) і тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).
 
Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п'есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.
Радок 26 ⟶ 27:
{{DEFAULTSORT:Адамчык Вячаслаў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:СучасныяПісьменнікі беларускія літаратарыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі]]
 
[[be-x-old:Вячаслаў Адамчык]]