Барыс Міхайлавіч Мікуліч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1='''Барыс Міхайлавіч}} {{вызн|1=Мікуліч}}''' ({{ДН|19|8|1912|6}}, [[Бабруйск]]  — {{ДС|17|6|1954}}, с. Машукоўка [[Краснаярскі край|Краснаярскага краю]]; Псеўданімы: ''Б.Міхайлаў'', ''Барыс М.''; Крыптанімы: ''Б. М.'', ''БаМ'', ''Б.М-ч'', ''М. Б.''), беларускі пісьменнік, празаік, крытык.
 
З [[1928]] член бабруйскай філіі "«Маладняка"». З 1929 працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст». У [[1930]] пераехаў у [[Мінск]]. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве [[БССР]]; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газеце "«Літаратура і мастацтва"». Потым зноў вярнуўся у выдавецтва на пасаду рэдактара (падчас арышту загадчык аддзела газеты). У 1930 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце (МБПІ), на літаратурных курсах у [[Масква|Маскве]] (1934—1936). У 1936 у Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску. Член [[СП Беларусі]] з 1934. У 1936 чытаў курс гісторыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Інстытуце журналістыкі (Мінск). Да 1936 выдаў 7 мастацкіх кніг. Быў членам [[ВЛКСМ]].
 
Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоназвёздная, д. 7, кв. 2., асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі''» і за «''антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. У 1937 пераведзены ў Марыінск Новасібірскай вобл., у 1938  — у Рашоты Краснаярскага краю. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. Пасля вызвалення ў 1946 пераехаў у [[Ашхабад]] да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталіцах. У чэрвені 1947 без дазволу ўлад вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, у Цераховічах на Лагойшчыне. У лістападзе 1947 з яго знята судзімасць. У 1947—1949 працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Звярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесць пра [[М. Багдановіч]]а. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28.4.1949, высланы ў Сібір на вечнае пасяленне. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, дзе і памёр. Рэабілітаваны 29.12.1954, праз тры месяцы пасля смерці. Асабовая справа М. №  9935-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
Пачаў публікавацца з 1927 (часопіс "«Маладняк"»). У даваенны час выдаў зборкі апавяданняў "«Удар"» і "«Чорная вірня"» (1931), "«Яхант"» (1935), аповесці "«Наша сонца"» і "«Ускраіна"» (1932), "«Дужасць"» (1934), "«Дружба"» (1936). Тэматыка твораў гэтага перыяду: падзеі грамадзянскай вайны, паслякастрычніцкая рэчаіснасць, складанасць барацьбы новага і старога ў тагачаснай вёсцы. Адлюстраваў рамантыку рэвалюцыйнай эпохі, небывалы ўздым і працаздольнасць свайго пакалення. Друкаваў рэцэнзіі, агляды тэатральнага рэпертуару. Перажыў нападкі на свае творы ("«Наша сонца"», "«Дужасць"») з боку крытыкаў-вульгарызатараў ([[А. Кучар]]). У пасляваенны час у Ашхабадзе напісаў 1-ю частку рамана "«Адвечнае"» (надр. 1972) з задуманай эпапеі пра руска-французскую вайну 1812. У 1947—1949 шмат пісаў, асабліва пра падзеі Вялікац Айчыннай вайны (аповесці "«Цяжкая гадзіна"», "«Жыццяпіс Вінцэся Шастака"», "«Палеская аповесць"»), аднак апальнага пісьменніка ніхто не друкаваў. Аповесць "«Развітанне"» прысвечаная М. Багдановічу апублікаваная ў 1959. У 1946—1949 напісаў у жанры дзённікавых запісаў "«Аповесць для сябе"» апублікаваную ў 1987—1988 і 1993, у якой змясціў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, літаратурнае і тэатральнае жыццё Беларусі ў 1920—1950-я, сваё жыццё ў лагерах і турмах. Лепшыя творы Б. Мікуліча вылучаюцца псіхалагізмам, глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары, жывой выразнай мовай.
 
== Творы ==
Радок 17:
|[[Д. Бугаёў|Бугаёў Д.]] Станаўленне мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970;
|Грахоўскі С. Слова пра друга // ЛіМ. 1962, 31 жн.;
|Грахоўскі С. Так і застаўся маладым...маладым… // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986;
|{{крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}};
|{{крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}};
Радок 25:
 
{{DEFAULTSORT:Мікуліч Барыс Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:ПостаціПісьменнікі беларускай літаратурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[be-x-old:Барыс Мікуліч]]