Першае сербскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Первое сербское восстание
Радок 8:
Для стабілізацыі сітуацыі ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]] і прыцягненне сербаў на бок рэформаў, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з [[янычары|янычарамі]], выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфармаваць 15-тысячны сербскі корпус.
 
Аднак распачаты [[Егіпецкі паход]] [[Напалеон I|Наполена]] унёс карэктывы ў планы султана, і з ваенна-стратэгічных меркаванняў у [[1799]] Селім дазволіў янычарам вярнуцца ў [[Белград]]. У [[1801]] [[янычары]] здзейснілі ў [[Белград]]зе пераварот, забілі [[паша (тытул)|Хаджы Мустафу-пашу]], які прыводзіў у жыццё рэформы [[султан]]а, і ўсталявалі дыктатуру чацвёркі янычарскіх вайскаводаў. [[Янычары]] адабралі ў турэцкіх [[спахіі|ваяроў-спахіяў]] атрыманыя ад [[султан]]а зямельныя надзелы ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]]. [[Сербы]] былі пазбаўлены прывілеяў, падараваных раней. Выраслі падаткі і паборы, была ўведзена [[манаполія|гандлёвая манаполія]].
 
[[1803|У лістападзе 1803]] [[турэцкі султан|султан]] даў дазвол сербам і туркам-спахіям на сумесны выступ супраць янычараў. Пачалася мабілізацыя, якую з сербскага боку ўзначалілі [[Карагеоргій|Георгій Пятровіч Карагеоргій]] на поўначы пашалыка, у [[Шумадзія|Шумадзіі]], і ў заходнім раёне [[Валева]]. Янычары ў адказ учынілі (напачатку[[1804]]) "разню князёў", вынішчыўшы па розных дадзеных ад 70 да 150 чалавек, што і паслужыла непасрэдным штуршком да пачатку Сербскага паўстання.
 
== 1804 ==
[[Выява:Karađorđe Petrović, by Vladimir Borovikovsky, 1816.jpg|left|thumb|200px|Карагеоргій]]
У адказ на разню і зверствы янычараў паўсюдна сталі арганізоўвацца паўстанцкія атрады, якія знішчалі янычарскія пункты праўлення на месцах і блакавалі найважныя іх умацаванні. [[14 лютага]] [[1804]] года ў зборы сербскіх старэйшын у Арашацэ вярхоўным правадыром паўстання быў абраны [[Карагеоргій]].
 
На першым этапе паўстання султанская ўлада галоўным чынам падтрымлівала сербаў у барацьбе супраць дыктатуры янычараў. У дапамогу паўстанцам быў адпраўлены з войскам [[візір]] [[Баснійскі пашалык|Баснійскага пашалыка]] Бекір-паша. Адначасова сербскія паўстанцы накіравалі ліст рускаму амбасадару ў [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]] [[Андрэй Якаўлевіч Італінскі|Італінскаму]] з прашэннем пра падтрымку.
 
У чэрвене-ліпені [[1804]] янычарскія начальнікі былі зрынуты і забіты, законная ўлада султана на тэрыторыі Белградскага пашалыка была адноўлена. Аднак, хваляванні і сутычкі паміж сербамі і рэшткамі янычараў працягваліся, што прывяло да новага ўздыму паўстання.
 
== 1804—1807 ==
Напачатку другога этапу паўстання паўстанцы абвяшчаюць патрабаванні надання шырокай палітычнай аўтаноміі [[Белградскі пашалык|Белградскаму пашалыку]] у складзе [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], залежнасць ад якой павінна была выяўляцца толькі ў выплаце [[даніна|даніны]] і ўдзеле сербаў у войнах з ворагамі імперыі. У жніўні [[1804]] на зборы старэйшын ва [[Врачар]]ы было вырашана прасіць [[Расійская імперыя|Расію]] пра дапамогу здабыць і гарантаваць гэты новы статут. Ідэі сербаў знайшлі падтрымку спачатку ў таварыша [[Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі|міністра замежных спраў Расійскай імперыі]] [[Адам Чартарыйскі|Адама Чартарыйскага]], а затым і ў імператара [[Аляксандр I|Аляксандра I]] — Расія стала афіцыйным патронам сербаў у барацьбе за [[аўтаномія|аўтаномію]].
 
У канцы красавіка [[1805]] ва ўрочышчы Печаны ў сяла [[Астружніца]] сабралася новая [[скупшчына]], на якой было складзена прашэнне [[турэцкі султан|султану]], з патрабаваннямі сербаў. Улады наўмысна зацягвалі пачатак перамоў з прыбыўшай дэлегацыяй і адначасова рыхтавалі сілы для ліквідацыі паўстання. Кіраўніком падаўлення сербскага мецяжу быў прызначаны Хафиіз-паша.
 
[[8 жніўня]] [[1805]] падчас [[Бітва пры Іванковац|бітвы ў сяла Іванковац]] сербскія фармаванні разбілі 15-тысячнае войска Хафіза. Пасля гэтага сербы былі афіцыйна абвешчаны мяцежнікамі, а ўсе мусульмане імперыі былі закліканы да святой вайны супраць іх. Сербская дэлегацыя збегла з [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] на караблі ў [[Адэса|Адэсу]].
 
На працягу года войска паўстанцаў паступова займалі землі [[Белградскі пашалык|Белградскага пашалыка]] і месцамі ўжо выходзілі на сумежныя з пашалыком тэрыторыі, таксама населеныя сербамі.
 
Напачатку жніўня [[1806]] паўстанцы атрымалі яшчэ адну перамогу ў [[Бітва пры Мішары|Бітве пры Мішары]], якая сарвала планы ліквідаваць мяцеж сілай. Улады імперыі, былі змушаны пайсці на кампраміс і [[3 жніўня]] [[1806]] склалі ў [[Стамбул|Канстанцінопалі]] з сербамі так званы [[Пётр Ічка|Ічкаў мір]].
 
Паводле гэтага дакумента, [[Асманская імперыя|Турцыя]] згаджалася вывесці войскі з тэрыторыі Белградскага пашалыка акрамя 500 туркаў, якіх заставаліся ахоўваць крэпасці ў буйных гарадах. Кіраўніцтва над гэтымі туркамі адводзілася прызначанаму султанам белградскаму пашы, які быў таксама пасроднікам у перадачы даніны. Збор падаткаў і адміністрацыйнае кіраванне на ўсёй тэрыторыі пашалыка перадавалася сербскаму кіраванню.
 
Пачатак [[Руска-турэцкая вайна (1806—1812)|руска-турэцкай вайны]] і ўвод рускага войска ў [[Дунайскія княствы|Румынскія княствы]] прывялі да новага выбліску сербскага паўстання — [[14 снежня]] [[1806]] войскі паўстанцаў пад кіраўніцтвам [[Карагеоргій|Карагеоргія]] узялі крэпасць [[Белград]]а'''.
 
Нягледзячы на тое, што [[1807|15 студзеня 1807]] султан ратыфікаваў Ічкаў мір, супрацьстаянне паміж афіцыйнай уладай і сербамі ўсё нарастала. Не малую ролю тут згуляла руская дыпламатыя і матэрыяльная дапамога Расіі паўстанцам. [[23 лютага]] [[1807]] пад ціскам паўстанцаў, Белградскую крэпасць пакідае Сулейман-паша і рэшткі турэцкага гарнізона. Адначасова ў [[Белград]]зе і [[Шабац|Шабаце]] адбыўся [[пагром]] турэцкага насельніцтва.
 
Здзейснены сербамі гвалт канчаткова разарваў кантакты паўстанцаў з афіцыйнай уладай імперыі. Лозунг пра сербскую [[аўтаномія|аўтаномію]] у рамках [[імперыя|імперыі]] перарос у патрабаванне незалежнай Сербіі. Зацвердзіўся замежнапалітычны курс, арыентаваны на [[Расійская імперыя|Расію]] і цеснае супрацоўніцтва з рускім войскам у барацьбе з асманскім войскам.
 
== 1807—1812 ==
 
Тым часам у [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]] адбыўся дзяржаўны пераварот — [[1807|29 мая 1807]] [[янычары]] зрынулі [[Селім III|Селіма III]] і прывялі да ўлады [[Мустафа IV|Мустафу IV]].
[[Выява:Mustafa IV.jpg|thumb|200px|Мустафа IV]]
 
[[1807|17 чэрвеня 1807]] рускі атрад колькасцю 1000 чалавек пераправіўся на правы бераг [[Дунай|Дуная]], злучыўся з сербамі і пачаў аблогу крэпасці Негоцін.
[[Выява:Sultan Mahmud II of the Ottoman Empire.jpg|thumb|200px|Махмуд II]]
[[1807|25 чэрвеня 1807]] [[Расійская Імперыя|Расія]] склала з [[першая Імперыя|Французскай імперыяй]] [[Тыльзіцкі мір]], па якім абавязвалася спыніць ваенныя дзеянні на [[Балканы|Балканах]], з прычыны чаго [[1807|2 жніўня 1807]] склала з [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]] [[Слабадзейскае перамір'е]]. Баявыя дзеянні паміж [[Расійская Імперыя|Расіяй]] і [[Асманская імперыя|Турцыяй]] былі прыпынены, але перамір'е не распаўсюджвалася на паўсталых сербаў.
 
У той жа дзень, [[1807|2 жніўня 1807]], [[Расійская Імперыя|расійскі]] упаўнаважаны [[Канстанцін Канстанцінавіч Радафінікін|Радафінікін]] прыбыў у [[Белград]].
 
Руска-турэцкае перамір'е было ўспрынята ў Сербіі вельмі негатыўна.
 
 
Увосень [[1807]] у становішчы перамір'я новы [[турэцкі султан|султан]] распачаў спробу ўрэгуляваць адносіны з сербамі, падаўшы ім жаданую перш [[аўтаномія|аўтаномію]]. Увесну [[1808]] сербы вялі перамовы з уладамі [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]], але яны скончыліся безвынікова.
 
[[1808|28 чэрвеня 1808]] у выніку новага перавароту ў [[Стамбул|Стамбуле]] да ўлады прыйшоў [[Махмуд II]], які пакараў смерцю свайго брата [[Мустафа IV|Мустафу IV]].
 
У канцы [[1808|лістапада 1808]] у вёсцы [[Топала]] [[Карагеоргій]] быў абвешчаны вярхоўным кіраўніком [[княства Сербія|Сербіі]] са спадчыннай уладай.
 
[[1809|22 сакавіка 1809]] рускія войскі пад камандаваннем [[Аляксандр Аляксандравіч Празароўскі|Празароўскага]] аднавілі баявыя дзеянні супраць турак, пра што неадкладна быў апавешчаны [[Карагеоргій]]. Сербы распачалі наступ адразу па чатырох кірунках: на ўсход — на [[Відын]], на паўднёвы ўсход — на [[Ніш]], на захад — у [[Боснія|Боснію]] і на паўднёвы захад — у [[Стары-Улах]].
 
Першапачаткова наступ быў паспяховым, але [[1809|ў маі 1809]] войска, якое накіроўвалася ў [[Ніш]], патрывала [[Бітва на Чэгарэ|паражэнне на гарэ Чэгар]], а [[1809|у ліпені 1809]] туркі ўзялі Дэліград, дарога на [[Белград]] была адкрыта. Толькі дзякуючы дзеянням рускіх, якія распачалі генеральны наступ, асманскія войскі былі адкінуты да [[Ніш]]у ([[1809|кастрычнік 1809]]).
 
З ліпеня па кастрычнік [[1810]] сумесна з рускім войскам сербам атрымалася аднавіць свой кантроль над ўсімі раней пазбаўленнымі тэрыторыямі.
 
[[1811|6—12 студзеня 1811]] у [[Белград]]зе адбылася скупшчына старэйшын, на якой было абвешчана пра вярхоўную спадчынную ўладу [[Карагеоргій|Карагеоргія]]. Быў ўтвораны ўрад з 6 апекуноў (міністраў).
 
[[1811|2 кастрычніка 1811]] рускія на чале з [[Міхаіл Кутузаў|Кутузавым]] нанеслі паражэнне туркам пры Рушчуке, што вымусіла апошніх пайсці на перамовы. [[1812|16 мая 1812]] была складзена [[Бухарэсцкая мірная дамова|Бухарэсцкая мірная дамова]] паміж [[Расійская імперыя|Расіяй]] і [[Асманская імперыя|Турцыяй]]. Адмысловым артыкулам дамовы абумаўлялася амністыя сербскім паўстанцам і аўтаномны статут [[Белградскі пашалык|Белградскага пашалыка]], дэталі якога павінны быць абмеркаваны падчас сербска-турэцкіх перамоў.
 
== 1812—1813 ==
[[Выява:Serbia 1813-sr.svg|thumb|Сербія, 1813 год]]
Сербска-турэцкія перамовы не мелі выніку і ў [[1813|ліпене-верасні 1813]] падчас наступлення турэцкіх войскаў, і ў адсутнасць падтрымкі сербам з боку Расіі, паўстанцкія сілы былі разгромлены. Нягледзячы на абяцанне амністыі і памілавання Асманская імперыя жорстка расправілася з удзельнікамі паўстання. Пасля паражэння паўстання [[Карагеоргій]] бег у [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыю]] і на наступны год прыбыў у [[Расійская імперыя|Расію]].
 
== Вынікі паўстання ==
Паўстанне патрывала паразу. Галоўным яго вынікам стала тое, што ўпершыню за некалькі стагоддзяў [[Асманская імперыя]] у міжнародным дакуменце, якім з'яўляецца [[Бухарэсцкая мірная дамова (1812)|Бухарэсцкая мірная дамова 1812]], прызнала права сербаў на [[аўтаномія|аўтаномію]]. Падчас паўстання склаліся першыя інстытуты дзяржаўнай улады адраджаючайся Сербіі.
 
== Літаратура ==
# Белов М. В. Первое сербское восстание 1804—1813 гг. и Россия. События, документы, историография: Учебное пособие. Н.Новогород: Издательство ННГУ, 1999, 159с.
 
{{Войны XIX стагоддзі}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Сербіі]]
[[Катэгорыя:Паўстанні ў Сербіі]]
{{Войны XIX стагоддзя}}