Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Добавил илюстрации Съезда и партбилета |
арфаграфія |
||
Радок 17:
| website =
}}
[[File:Съезд КПСС 1986.jpg|thumb|270px|27
[[File:Партийный билет КПСС.1989.jpg|thumb|270px|
'''Камуністычная партыя Савецкага Саюза''' (КПСС)
== Бальшавікі ў РСДРП ==
Фармальна КПСС бярэ пачатак з I з'езда [[РСДРП]] (1-3(13-15).3.[[1898]], [[Мінск]]), фактычна
Першая Праграма партыі, прынятая на II з'ездзе РСДРП, складалася з праграмы-мінімум і праграмы-максімум, якія вызначалі буржуазна-дэмакратычны і сацыялістычны этапы рэвалюцыйнай барацьбы: звяржэнне самадзяржаўя, перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную пабудова сацыялістычнага грамадства
У перыяд рэвалюцыі 1905—07 бальшавікі выступалі за гегемонію ў ёй пралетарыяту, за ўзброенае паўстанне і ўзбраенне народа. III з'езд РСДРП (1905, Лондан) ахарактарызаваў гэту рэвалюцыю як
IV (Аб'яднаўчы) з'езд РСДРП (1906, [[Стакгольм]]) прыняў меншавіцкую аграрную праграму муніцыпалізацыі (захаванне прыватнай уласнасці на надзельныя землі сялян і перадача памешчыцкіх зямель ва ўласнасць муніцыпалітэтаў
У 1-й Дзяржаўнай думе была ўтворана сацыяльна-дэмакратычная фракцыя з 18 чалавек, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам і кантролем партыі. У 2-й Дзяржаўнай думе сацыял-дэмакратычная фракцыя налічвала 65 дэпутатаў.
V з'езд РСДРП (1907, Лондан) прыняў бальшавіцкую рэзалюцыю аб Дзяржаўнай думе, чым асудзіў думскую тактыку меншавікоў, якія выступалі за парламенцкія формы барацьбы ў саюзе з іншыі партыямі. Свой удзел у Думе бальшавікі разумелі як адну з формаў работы па выхаванні рэвалюцыйнай самасвядомасці народа, прапаганды рэвалюцыйных лозунгаў партыі, выкрыцця царскага ўрада і палітыкі лібералізму. Парламенцкія выбары бальшавікі расцэньвалі як праяўленне буржуазнага парламентарызму, скіраванае супраць працоўных, і не лічылі іх спосабам фарміравання дзяржаўнай улады. Па-задумская барацьба заставалася для бальшавікоў асноўнай. На з'ездзе канчаткова былі ліквідаваны 2 цэнтры
У 1907-10 у РСДРП існавалі 2 плыні
У жніўні 1908 у Жэневе пленум ЦК паралельна з Рускім бюро ЦК РСДРП зацвердзіў Загранічнае бюро ЦК. У 3-ю Дзяржаўную думу былі выбраны 4 бальшавікі і 15 меншавікоў. У канцы 1910 бальшавікі разам з меншавікамі-партыйцамі наладзілі выпуск у Расіі легальнай газеты «Звезда». У 1911 бальшавікі пачалі выдаваць легальныя марксісцкія часопісы «Просвещение» (Пецярбург), «Современная жизнь» (Баку) і інш. Вясной 1911 у мяст. Ланжумо пад Парыжам была створана партыйная школа, ідэйным кіраўніком і вядучым лектарам якой быў У. Ленін. У студзені 1910 была створана калегія з членаў ЦК у Расіі, якая карысталася ўсімі правамі ЦК РСДРП. Паколькі большасць у ЗБЦК была за ліквідатарамі і трацкістамі і гэта актыўна выкарыстоўвалася імі ў сваіх інтарэсах, прадстаўнік бальшавікоў у ЗБЦК М. Сямашка 14(17).5.1911 афіцыйна заявіў аб сваім выхадзе з гэтага бюро. У маі 1911 яно практычна распалася.
{{Камунізм}}
На VI Усерасійскай канферэнцыі РСДРП (1912, Прага) У. Ленін зрабіў вывад, што «дзве партыі ў нас
Кракаўская і Паронінская (1913, Польшча) нарады РСДРП вызначылі тактыку партыі ў існуючых умовах. На думку бальшавікоў, Расія ўступіла ў паласу нарастання новай рэвалюцыі. Умацоўвалася сувязь ЦК з дэпутатамі-бальшавікамі ў Дзяржаўнай думе, рос уплыў бальшавіцкага друку. У перадваеныя часы пракацілася хваля арыштаў бальшавікоў, закрыта газета «Правда». Гэта было адказам царскага ўрада на актыўную дзейнасць бальшавікоў у ходзе новага рэвалюцыйнага ўздыму летам 1914.
3 пачаткам І сусветнай вайны (19.7(1.8).1914) у тэзісях аб вайне, апублікаваных у лістападзе 1914, бальшавікі заявілі пра неабходнасць дамагацца ўсімі мерамі спынення вайны і затым ажыццяўлення сацыялістычнай рэвалюцыі шляхам узброенай барацьбы супраць уласнага ўрада. Яны выказаліся за разрыў з партыямі ІІ Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, якія галасавалі за ваеныя крэдыты сваім урадам. Сусветная вайна была ахарактарызавана як імперыялістычная, як барацьба паміж германа-аўстрыйскім блокам і Антантай за падзел калоній, як імкненне царызму і правячых класаў Расіі да захопу Персіі, Манголіі, Турцыі, Галіцыі і інш. Бальшавікі заклікалі да ператварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, да дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі. 3 закліку ператварэння вайны імперыялістычнай у грамадзянскую вынікаў іншы тактычны лозунг
== У рэвалюцыйны час ==
[[File:1917MarsField.jpg|thumb|Рэвалюцыйныя салдаты, Петраград, сакавік 1917]]
У пач. 1917 ў Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя (ваенныя няўдачы, разруха, голад, хуткі рост цэн на тавары, хваля забастовак і дэманстрацый і інш.). У гэты час у партыі бальшавікоў налічвалася каля 24 тыс. членаў. Найбольш буйныя арганізацыі былі ў [[Петраград]]зе (каля 2 тыс. чл.), Маскве (каля 600 чл.), Екацярынаславе (каля 400 чл.), на Урале (500 чл.). Бальшавікі мелі свае арганізацыі ва ўсерасійскім маштабе і адзіны цэнтр
Петраградскі Савет пачаў дзейнічаць як орган рэвалюцыйнай улады. Дэлегаты Петраградскага Савета большасцю галасоў ухвалілі прапанову выканкома аб перадачы дзяржаўнай улады буржуазіі, з прадстаўнікоў якой у асноўным і быў створаны Часовы ўрад. Узніклі 2 ўлады: Часовы ўрад і Петраградскі Савет, у выканкоме якога большасць складалі меншавікі. Бальшавікі выйшлі з падполля, аднавілі дзейнасць больш як 150 сваіх арганізацый і груп, узнавілі выданне «Правды». Аднак у большасці Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі ў той час былі ў меншасці, працягвалі існаваць агульныя з меншавікамі арганізацыі РСДРП (аб'яднанні). Да канца красавіка 1917 у краіне ўжо налічвалася больш за 400 самастойных арганізацый РСДРП бальшавікоў. Вярнуўшыся з-за мяжы, У. Ленін на красавіцкай канферэнцыі РСДРП бальшавікоў Петраграда прапанаваў праграму дзеянняў у новых умовах, якая пазней атрымала назву «Красавіцкія тэзісы»: пераход ад
Ва ўмовах крызісу ўлады ў сувязі з нотай міністра замежных спраў Часовага ўрада П. Мілюкова ад 18 красавіка (1 мая) аб удзеле Расіі ў вайне да пераможнага канца бальшавікі запатрабавалі пераходу ўсёй улады да Саветаў. 24-29.4(7-12.5).1917 у Петраградзе адбылася VII (Красавіцкая) Усерасійская канферэнцыя РСДРП(б)
Бальшавікі атрымалі большасць месцаў у Цэнтральным Савеце фабрычна-заводскіх камітэтаў Петраграда, амаль палову ў Часовым усерасійскім цэнтры савета прафсаюзаў. За імі ішлі буйнейшыя прафсаюзы металістаў і тэкстыльшчыкаў. Пры Саветах бальшавікі стварылі Чырвоную гвардыю. За спіс петраградскіх бальшавікоў на выбарах у гарадскую і раённыя думы ў маі 1917 прагаласавала каля 20 % выбаршчыкаў. Для работы ў арміі была створана Ваенная арганізацыя пры ЦК РСДРП(б). На I Усерасійскім з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (3(16)
Пасля трэцячэрвеньскага перавароту Часовага ўрада бальшавікі з-за пераследаванняў перайшлі ў падполле. Яны зрабілі вывад, што мірны пераход улады да Саветаў стаў немагчымы, і ўзялі курс на ўзброенае паўстанне. Але ў партыі не ўсе былі згодныя з новай ленінскай устаноўкай. 26.7-3.8(8-16.8)1917 у Петраградзе адбыўся VI з'езд РСДРП(б). Партыя бальшавікоў налічвала 240 тыс. чал. З'езд пацвердзіў курс на сацыялістычную рэвалюцыю ў краіне праз узброенае паўстанне шляхам яго падрыхтоўкі, а не тэрміновага дзеяння са зброяй у руках.
Да кастрычніка завяршылася размежаванне аб'яднаных з меншавікамі арганізацый. Бальшавікі выдавалі газеты «Рабочий путь», «Солдат», «Деревенская беднота», «Звезда», часопісы «Работница», «Просвещение» і інш. Чырвоная гвардыя налічвала каля 200 тыс. чал. Фактычным цэнтрам аб'яднання ўсіх рэвалюцыйных Саветаў краіны стаў Петраградскі Савет, якім кіраваў бальшавік Л. Каменеў. Уплыў бальшавікоў у Саветах рос. Патрабаванне падрыхтоўкі паўстання У. Ленін звязваў са скліканнем 2-га з'езда Саветаў і ўзяццем ім улады. 10(23) кастрычніку ў Петраградзе ЦК дзесяццю галасамі супраць 2 (Л. Каменеў, [[Р. Зіноўеў]]) прыняў рашэнне аб практычнай падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. 16(29) кастрычніка створаны Ваенна-рэвалюцыйны цэнтр з членаў ЦК
[[File:Milrevkom proclamation.jpg|thumb|Зварот «Да грамадзян Расіі!»]]
У звароце «Да грамадзян Расіі!» У. Ленін выклаў праграму: дэмакратычны мір, адмена памешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, стварэнне Савецкага ўрада. 25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) у Смольным адкрыўся II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікамі былі 390 дэлегатаў з 649. З'езд выбраў Савет Народных Камісараў (СНК) з бальшавікоў на чале з У. Леніным, прыняў Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі. У ВЦВК былі выбраны 62 бальшавікі з 101 членаў Выканкома. Узначаліў ВЦВК Л. Каменеў, а 8(21) лістапада за падтрымку стваррння ўрада з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый па рашэнні ЦК РСДРП(б) яго змяніў [[Я. Свярдлоў]]. Апазіцыя ўнутры ЦК (Л. Каменеў, Р. Зіноўеў, А. Рыкаў, В. Нагін, У. Мілюцін) настойвала на ўключэнні ва ўрад меншавікоў і эсэраў. Да вясны 1918 улада Саветаў усталявалася амаль усюды.
== На чале Савецкай дзяржавы ==
6-8.3.1918 у Петраградзе адбыўся VII Экстранны партыйны з'езд, які ўхваліў падпісанне Брэсцкага міру, выбраў камісію на чале з У. Леніным для распрацоўкі новай партыйнай праграмы, перайменаваў РСДРП(б) у Расійскую Камуністычную партыю (бальшавікоў)
X з'езд РКП(б) (8-16.3.1921) па ініцыятыве У. Леніна прыняў рашэнні аб пераходзе ад палітыкі «ваеннага камунізму» да новай эканамічнай палітыкі (нэп), аб замене харчразвёрсткі харчпадаткам. Па шэрагу пытанняў з іншымі пунктамі погляду выступілі [[Л. Троцкі]], «Рабочая апазіцыя» (А. Шляпнікаў, С. Мядзведзеў, А. Калантай) і група «дэмакратычнага цэнтралізму». З'езд вырашыў правесці чыстку партыі, прыняў спец. рэзалюцыю «Аб адзінстве партыі», паводле якой фракцыі ў РКП(б) былі забаронены. Прынята палажэнне аб Кантрольных камісіях, якое прадугледжвала стварэнне Цэнтральнай кантрольнай камісіі (ЦКК) і кантрольных камісій абласных і губернскіх партыйных арганізацый.
Радок 71:
[[File:1923 Bolshevik propaganda train.jpg|thumb|Агітацыйны цягнік, 1923]]
У палітычнай справаздачы ЦК XII з'езду РКП(б) (17—25.4.1923) Р. Зіноўеў прапанаваў палажэнне аб дыктатуры партыі, якое прыняў з'езд. І. Сталін у арганізацыйнай справаздачы рэкамендаваў узмацніць правы і дзейнасць Улікова-размеркавальнага аддзела ЦК, на які ўскладаўся ўлік асноўных кіруючых работнікаў партыі і дзяржавы ў цэнтры і на месцах. З'езд прыняў гэтыя прапановы, выказаўся за яднанне ўсёй партыйнай і савецкай урадавай работы. Рашэнні з'езда былі скіраваны на далейшае падпарадкаванне дзяржаўнага апарату партыйным органам. У 1923-24 нарматыўная база новай кадравай сістэмы ў СССР
Перыяд 1923-24 характарызаваўся нарастаючымі апазіцыйнымі выступленнямі Л. Троцкага. 3 мэтай умацавання кантролю партыі над дзяржаўным апаратам XII з'езд прыняў рашэнне аб зліцці ЦКК і Рабоча-сялянскай інспекцыі ў адзіны орган кантролю ЦКК—РСІ. XIII з'езд РКП(б) (23—31.5.1924) заклікаў да паскоранага развіцця металургіі
XIV з'езд ВКП(б) (18—31.12.1925) паставіў задачу сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны з мэтай забеспячэння яе эканамічнай самастойнасці, умацавання абараназдольнасці, стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму. Была разгромлена «новая апазіцыя» (Р. Зіноўеў, Л. Каменеў, [[Н. Крупская]], Р. Сакольнікаў і інш.), РКП(б) перайменавана ў ВКП(б). Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК ВКП(б) (21—23.10.1927) выключыў Л. Троцкага і Р. Зіноўева «за падпольную фракцыйную работу» з ЦК ВКП(б), а 14.11.1927
ХV з'езд ВКП(б) (2—19.12.1927, Масква) зацвердзіў дырэктывы па складанні плана развіцця народнай гаспадаркі на 1928/29—1932/33. У рэзалюцыі «Па справаздачы Цэнтральнага Камітэта» з'езд адзначыў, што «неабходна паставіць у якасці першачарговай задачы на аснове далейшага каапе-равання сялянства паступовы пераход распыленых
На ліпеньскім (1928) пленуме ЦК ВКП(б) І. Сталін заявіў, пгго «па меры нашага руху наперад супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будзе абвастрацца». Тэзіс стаў тэарэтычным абгрунтаваннем масавых палітычных рэпрэсій, якія пачалі разгортвацца ў краіне. У 1928—30 з нязгодай па пытаннях тэмпаў індустрыялізацыі і калектывізацыі выступалі М. Бухарын, А. Рыкаў, М. Томскі, прылічаныя да т.зв. правага ўхілу.
XVI канферэнцыя ВКП(б) (23-29.4.1929) прыняла дырэктывы 1-га пяцігадовага плана на 1928/29—1932/33, асудзіла правы ўхіл у партыі, прыняла рашэнне аб генеральнай чыстцы ў партыі, дзяржаўным кааператыўным і гаспадарчым апараце. На лістападаўскім (1929) пленуме ЦК ВКП(б) група Бухарына адхілена ад палітычнага кіраўніцтва. Былі перагледжаны ў бок павелічэння тэмпы калектывізацыі, правядзення суцэльнай калектывізацыі ў збожжавых раёнах краіны за год. 5.1.1930 Палітбюро ЦК разгледзела пытанне «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», дзе зноў былі рэзка скарочаны тэрміны завяршэння калектывізацыі
XVI з'езд ВКП(б) (26.6—13.7.1930) паставіў задачы: паскарэнне тэмпаў сацыялістычнага будаўніцтва і выкананне пяцігодкі за 4 гады, ліквідацыя кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі, гаспадарчага ўмацаванне калгасаў; аб'явіў т.зв. правы ўхіл несумяшчальным з прыналежнасцю да ВКП(б), указаў на неабходнасць барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні. Партыйныя органы сканцэнтравалі ў сваіх руках вырашэнне важнейшых пытанняў, увялі кантроль над усімі сферамі жыцця насельніцтва, устанавілі ідэалагічны дыктат камуністычнай дактрыны. Да сярэдзіны 1920-х г. у СССР былі ліквідаваны іншыя палітычныя партыі. Крайні цэнтралізм улады і кіравання прывёў да разрастання апарата і росту яго бюракратызацыі. Кампартыя з рэвалюцыйнай арганізацыі ператварылася ў ядро дзяржаўнай адміністрацыйнай машыны. Абсалютызацыя ўладных функцый партыі вяла да пашырэння рэпрэсій супраць апазіцыі, усякага іншадумства. Вышэйшыя партыйныя органы ў канцы 1920-30-х г. ініцыіравалі судовыя працэсы, надаўшы ім палітычны характар. 18.5—6.7.1928 у Маскве судзілі інжынераў і тэхнікаў, кіраўнікоў вугальнай прамысловасці Данбаса за шкодніцтва і шпіянаж; некалькі чалавек прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле звестак АДПУ, у 1929-30 былі раскрыты т.зв. контррэвалюцыйныя арганізацыі на чыгуначным транспарце, у золата-плацінавай прамысловасці
XVII з'езд ВКП(б) (26.1—10.2.1934) падвёў вынікі 1-й пяцігодкі, зацвердзіў кантрольныя лічбы 2-й пяцігодкі на 1933—37; канстатаваў, што СССР ператварыўся ў індустрыяльна-калгасную дзя^жаву, пабудаваны фундамент сацыялістычнай эканомікі, ліквідаваны апошні капіталістычны клас
Па выніках 2-й пяцігодкі XVIII з'езд ВКП(б) (10-21.3.1939) канстатаваў, што сацыялізм у краіне ў асноўнм пабудаваны і СССР уступіў у паласу завяршэння будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Ён зацвердзіў 3-і пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі на 1938-42, заклікаў узмацніць барацьбу за прадухіленне сусветнай вайны, супраць фашысцкай агрэсіі; у новай рэдакцыі Статута пашырыў унутрыпартыйную дэмакратыю ў сувязі са змяненнямі класавай структуры савецкага грамадства; выбраў камісію па змяненні Праграмы ВКП(б).
Радок 92:
[[File:Zuguomuqin.jpg|thumb| ]]
3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны партыйныя і дзяржаўныя органы прымалі меры па арганізацыі адпору фашысцкай агрэсіі. 29.6.1941 прынята Дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей. 18.7.1941 ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Сакратар ЦК ВКП(б) І. Сталін прызначаны і старшынёй Дзяржаўнага камітэта абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым. Ужо да канца 1941 у дзеючую армію накіравана каля паловы ўсіх членаў партыі. У краіне пачала дзейнічаць скаардынаваная сістэма аб'яднанага партыйнага, дзяржаўнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва. На 1.1.1945 у ваенных партыйных арганізацыях знаходзілася 3324 тыс. камуністаў, ці 57,7 % агульнай колькасці членаў і кандыдыдатаў у члены ВКП(б). Усяго з 1.7.1941 да 1.7.1945 кандыдатамі ў члены ВКП(б) сталі 3788 тыс., членамі
Пасляваенны перыяд характарызаваўся ўтварэннем двух сусветных лагераў: імперыялістычнага і сацыялістычнага. XIX з'езд ВКП(б) (5-14.10.1952) зацвердзіў дырэктывы па 5-й пяцігодцы на 1951-55, перайменаваў ВКП(б) у КПСС.
Радок 98:
На вераснёўскім (1953) пленуме ЦК КПСС Першым сакратаром ЦК быў выбраны [[М. Хрушчоў]]; створана Бюро ЦК КПСС па РСФСР. XX з'езд КПСС (14—25.2.1956, Масква) вызначыў галоўнай рысай эпохі ператварэнне сацыялізму ў сусветную сістэму, сфармуляваў прынцып мірнага суіснавання краін з розным грамадскім ладам, абгрунтаваў магчымасць прадухілення сусветнай вайны, развіў палажэнне аб разнастайнасці формаў пераходу краін да сацыялізму. З'езд зацвердзіў дырэктывы па 6-й пяцігодцы на 1956—61. Паводле прынятага з'ездам Статута Палітбюро пераўтворана ў Прэзідыум ЦК; бягучая арганізацыйная работа сканцэнтроўвалася ў Сакратарыяце ЦК, таму Арганізацыйнае бюро ЦК было скасавана. На закрытым пасяджэнні дэлегатам з'езда быў зачытаны даклад М. Хрушчова «Аб кульце асобы і яго выніках». 30.6.1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». 18.6.1957 В. Молатаў і Г. Малянкоў нечакана паставілі пытанне аб зняцці М. Хрушчова з пасады Першага сакратара ЦК. На яго месца меркавалася выбраць Молатава. Прэзідыум ЦК вынес рашэнне аб зняцці Хрушчова. Аднак большасць удзельнікаў экстранна сабранага ў чэрвені Пленума ЦК падтрымалі Хрушчова. «Антыпартыйная група Малянкова, Кагановіча, Молатава і Шапілаў, які прымкнуў да іх», пацярпелі паражэнне.
XXI з'езд КПСС (нечарговы, 27.1—5.2.1959) падвёў вынікі дзейнасці партыі з кастрычніка 1917, зрабіў вывад пра поўную і канчатковую перамогу сацыялізму ў СССР і ўступленне краіны ў перыяд разгорнутага будаўніцтва камунізму; зацвердзіў дырэктывы па сямігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі на 1959—65. XXII з'езд КПСС (17—31.10.1961) канстатаваў поўнае выкананне Праграмы партыі, прынятай у 1919; прыняў 3-ю Праграму партыі
У адпаведнасці з рашэннямі лістападаўскага (1962) пленума ЦК КПСС структура партыйных і савецкіх органаў на месцах перабудоўвалася паводле вытворчага прынцыпу: абкомы і райкомы партыі, аблвыканкомы і райвыканкомы падзяляліся на сельскія і прамысловыя. Адначасова з пасадай Першага сакратара ЦК КПСС М. Хрушчоў займаў і пасаду Старшыні СМ СССР.
Радок 109:
[[File:1981 CPA 5155.jpg|thumb|Паштовая марка да XXVI з'езда КПСС, 1981]]
XXV з'езд КПСС (24.2-5.3.1976) зацвердзіў асноўныя кірункі развіцця народнай гаспадаркі СССР у 10-й пяцігодцы на 1976-80
У лістападзе [[1982]] Генеральным сакратаром ЦК КПСС выбраны [[Ю. Андропаў]], у лютым [[1984]]
У сакавіку 1985 Генеральным сакратаром ЦК КПСС выбраны [[М. Гарбачоў]]. На красавіцкім (1985) пленуме ЦК КПСС прынята стратэгія паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, абнаўлення форм і метадаў дзейнасці партыі. Па ініцыятыве М. Гарбачова КПСС пачала перабудову партыйнага, сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця. XXVII з'езд КПСС (26.2-6.3.1986) прадстаўляў 19
17.6.1986 пленум ЦК зацвердзіў «Асноўныя палажэнні карэннай перабудовы кіравання эканомікай», якія прадугледжвалі перанясенне цэнтра цяжару з пераважна адміністрацыйных на пераважна эканамічныя метады кіраўніцтва на ўсіх узроўнях, шырокую дэмакратызацыю кіравання, усямерную актывізацыю чалавечага фактару. Мэта рэформы
Падрыхтоўка да канферэнцыі праходзіла ва ўмовах нарастання крытыкі КПСС, патрабаванняў палітычнага плюралізму ў краіне. Канферэнцыя (28.6—1.7.1988) разгледзела пытанні аб ходзе рэалізацыі рашэнняў XXVII з'езда КПСС, задачах партыйных арганізацый па паглыбленні працэсу перабудовы, аб мерах па далейшай дэмакратызацыі жыцця партыі і грамадства. Прыняла рэзалюцыі «Аб барацьбе з бюракратызмам», «Аб міжнацыянальных адносінах», «Аб галоснасці», «Аб прававой рэформе» і інш. Рэзалюцыя «Аб некаторых неадкладных мерах па практычнаму ажыццяўленню рэформы палітычнай сістэмы краіны» абавязвала ажыццявіць да канца 1988 рэарганізацыю партыйнага апарату, унесці змены ў яго структуру з улікам прынятых рашэнняў аб раздзяленні функцый паміж партыяй і Саветамі. Было рэкамендавана сумяшчэнне пасад першых сакратароў райкомаў, гаркомаў, абкомаў са старшынямі адпаведных выканкомаў Саветаў. 29.7.1988 пленум ЦК утварыў камісію на чале з М. Гарбачовым для падрыхтоўкі прапаноў па рэформе палітычнай сістэмы савецкага грамадства. 30.9.1988 Пленум ЦК прыняў пастанову «Аб утварэнні камісій ЦК КПСС і рэарганізацыі апарату ЦК КПСС у святле рашэнняў XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі», 28.11.1988
25.5.1989 з'езд народных дэпутатаў СССР выбраў Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова Старшынёй ВС СССР. 9.12.1989 пленум ЦК утварыў Расійскае бюро ЦК КПСС. У снежні 1989 XX з'езд Кампартыі Літвы аб'явіў КПЛ самастойнай палітычнай арганізацыяй са сваімі Праграмай і Статутам. У сувязі з падрыхтоўкай да XXVIII з'езда КПСС былі апублікаваны ў лютым-сакавіку 1990 платформа ЦК КПСС да XXVIII з'езда «Да гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму» і альтэрнатыўная платформа групы камуністаў «Дэмакратычная платформа да XXVIII з'езда КПСС». 15.3.1990 Генеральны сакратар ЦК КПСС М. Гарбачоў выбраны Прэзідэнтам СССР. 3-і Нечарговы з'езд народных дэпутатаў СССР выключыў з Канстытуцыі СССР артыкулы, якія вызначалі КПСС як ядро палітычнай сістэмы СССР.
Выбары дэлегатаў на XXVIII з'езд КПСС упершыню праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. У красавіку 1990 адбыўся Устаноўчы з'езд Кампартыі РСФСР. XXVIII з'езд КПСС (2—13.7.1990) прадстаўляў 20
9.10.1990 пленум ЦК КПСС разгледзеў пытанне аб становішчы ў краіне і задачах партыі ў сувязі з пераводам эканомікі на рыначныя адносіны. У 1990 сталі масавымі парушэнні Статута КПСС пярвічнымі палітычнымі арганізацыямі. 25.7.1991 пленум ЦК КПСС зацвердзіў праект новай Праграмы КПСС «Сацыялізм, дэмакратыя, прагрэс» і прыняў рашэнне аб скліканні нечарговага XXIX з'езда партыі. У жніўні 1991 Прэзідэнт РСФСР Б. Ельцын выдаў Указ «Аб спыненні дзейнасці арганізацыйных структур палітычных партый і масавых грамадскіх рухаў у дзяржаўных органах, установах і арганізацыях РСФСР».
Радок 149:
== Літаратура ==
* Бажэнаў У. Камуністычная партыя Савецкага Саюза // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
* История ВКП(б): Краткий курс [2 изд.]. М., 1945;
* История Коммунистической партии Советского Союза: В 6 т. Т. 1-5. М., 1964—82;
* Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК. Т. 1—15. 9 изд. М., 1983—89;
* Авторханов А. Происхождение партократии. ЦК и Сталин. Франкфурт-на-Майне, 1983;
* История Коммунистической партии Советского Союза. 7 изд. М., 1985;
* Коммунистическая оппозиция в СССР, 1923—1927: Из архива Льва Троцкого. Т. 1-4. [Бостон], 1988;
* Страницы истории КПСС: Факты. Проблемы. Уроки. М., 1988;
* Страницы истории КПСС: Факты. Проблемы. Уроки. М., 1989;
* Макаренко В. Бюрократия и сталинизм. Ростов н/Д, 1989;
* Троцкий Л. К истории русской революции. М., 1990;
* Вселенский М. Номенклатура: Господствующий класс Советского Союза. М., 1991;
* История политических партий России. М., 1994;
* Божанов В. Восхождение к абсолютной власти (большевики и советское государство в 20-е гг.). Мн., 1995.
[[Катэгорыя:СССР]]
|