Міхась Лынькоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: eo:Miĥas Lynkoŭ
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхал (Міхась) Ціханавіч}} {{вызн|1=Лынькоў}} ([[30 студзеня]] [[1899]], в. Зазыбы, цяпер [[Лёзненскі раён]] Віцебскай вобл. — [[21 верасня]] [[1975]], [[Мінск]]) — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі р-н). У 1919—19221919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў [[С. Булак-Балаховіч]]а. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—19281925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, [[намеснік]] рэдактара, у 1928—19301928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў [[БелАПП]]. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—19321930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—19341932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—19411933—41 гг.), старшынёй праўлення СПСаюза Пісьменнікаў БССР (1938—19481938—48 гг.). Удзельнік [[паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] (1939), рэдагаваў газету «[[Беларуская звязда (1939)|Беларуская звязда]]» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—19421941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—19461943—46 гг. і 1949—19521949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва [[АН БССР]]. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—19311921—31 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—19451940—45 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СПСаюза Пісьменнікаў СССР (з1934—75 1934гг.).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершам у 1919 гаду (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 гаду (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—19681967—68) і ў 8 тамах (1981—19851981—85).
 
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
Радок 26:
 
== Ушанаванне памяці ==
12.1.1976 пастановайПастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.
 
Імя М. Лынькова носіць [[Вуліца Міхася Лынькова, Мінск|вуліца ў Мінску]].