Станіслаў Юхновіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Станіслаў Юхновіч''' ({{lang-pl|Stanislaw Juchnowicz}}, нар. [[{{ДН|10 чэрвеня]] [[|6|1923]]}}, [[Ліда]]) — польскі архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1974).
 
Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца і настаўніцы. Вучыўся ў Ковелі, Самбары, Катавіцах, [[Львоў|Львове]]. Жаўнер [[АК]], адначасова вучыўся ў Львоўскім палітэхнічным інстытуце (1942-44), працягнуў навучанне ў палітэхніцы ў [[Кракаў|Кракаве]] (1945-47), у [[Гданьск]]у (1948). Працаваў кіраўніком майстэрні па аднаўленні галоўнага горада ў Гданьску, праектнай арганізацыі Кракава (1950-59). Быў стыпендыятам фонду Форда ва ўніверсітэце ў Філадэльфіі (1959-60). Пазней — навукова-метадычны супрацоўнік Кракаўскага палітэхнічнага інстытута, кіраўнік установы пры інстытуце па праектаванні гарадоў і мястэчак (1967-70), намеснік дырэктара інстытута горадабудаўніцтва і прасторавага планавання (1970-73). У 1973-81 кіраўнік арганізацыі па горадабудаўніцтве і рэгіянальным планаванні ў [[Нігерыя|Нігерыі]], адначасова дэкан факультэта праектавання навакольнага ландшафту Заірскага ўніверсітэта (1974-76), заснавальнік і кіраўнік Цэнтра ўдасканальвання горадабудаўнікоў для краін, якія сталі на шлях развіцця, пры Кракаўскім палітэхнічным інстытуце.