Інстытут рукапісаў НАН Азербайджана

Інстытут рукапісаў імя Мухамеда Фізулі (азерб.: Əlyazmalar İnstitutu) — навуковы цэнтр у сістэме Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана, займаецца навукова-даследчай, архіўнай і бібліятэчнай дзейнасцю, ажыццяўляе збор, сістэматызацыю, ахову, вывучэнне, пераклад і публікацыю сярэдневяковых рукапісаў. Інстытут размяшчаецца ў гістарычным будынку былой Бакінскай мусульманскай жаночай школы Тагіева на вуліцы Істыглаліят.

Інстытут рукапісаў
Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана
(ІР НАНА)
Заснаваны 1986
Тып Дзяржаўны
Юрыдычны адрас Азербайджан, Баку, вуліца Істыглаліят
Сайт manuscript.az
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Перадумовы для стварэння Інстытута ўзніклі яшчэ ў 1924 годзе, калі ў Баку быў праведзены першы Усеазербайджанскі Рэгіянальны Кангрэс, які пастанавіў арганізаваць навуковую бібліятэку са спецыяльным аддзелам, прысвечаным старажытным рукапісам і рэдкім кнігам. Спачатку гэта бібліятэка з'яўлялася часткай Таварыства даследавання Азербайджана, а затым яе ўключылі ў склад Інстытута літаратуры імя Нізамі.

У 1950 годзе пры Акадэміі Навук Азербайджана быў створаны Рэспубліканскі рукапісны фонд. 1986 годзе на базе фонду быў заснаваны Інстытут рукапісаў АН Азербайджана. У 1996 годзе Інстытут было прысвоена імя Мухамеда Фізулі. З 1972 года па 1980 год дырэктарам інстытута быў вядомы савецкі іраніст Рустам Аліеў (1929—1994).

Структура правіць

  • Аддзел цюркскіх рукапісаў
  • Аддзел арабскіх рукапісаў
  • Аддзел персідскіх рукапісаў
  • Аддзел асабістых фондаў
  • Аддзел бібліяграфіі і абслугоўвання
  • Аддзел гігіены і рэстаўрацыі
  • Аддзел перакладу і інфармацыі

Спасылкі правіць