Аперацыя «Прыбой»

Аперацыя «Прыбой» (Сакавіцкія Дэпартацыі) — кодавая назва масавых дэпартацый насельніцтва прыбалтыйскіх дзяржаў 25-28 сакавіка 1949 года. Каля 90 000 эстонцаў, латышоў і літоўцаў былі дэпартаваныя ў аддаленыя часткі Савецкага Саюза. Гэтая аперацыя была адной з самых складаных здзейсненых Савецкай Уладай ў эпоху Халоднай вайны.[1]

Будучы прадстаўлена як аперацыя па выкараненні кулацтва, сапраўды мела мэтай спрыянне калектывізацыі ў вёсцы і знішчэнне базы падтрымкі Лясных братоў у барацьбе супраць савецкай акупацыі.[2] Таму асаблівая ўвага надавалася анты-савецкім нацыяналістам, сімпатыкам і сваякам Лясных братоў, ветэранам Нацысцкіх узброеных сіл і сваякоў зняволеных у ГУЛАГ за анты-савецкую дзейнасць.[1] Дэпартацыя выканала пастаўленую перад ёй мэту: на працягу наступных некалькіх тыдняў, амаль усе хатнія гаспадаркі былі калектывізаваны.

З-за высокай смяротнасці дэпартаваных у першыя некалькі гадоў пасля высялення, выкліканай няздольнасцю Савецкай улады даць адэкватнае адзенне, жыллё, з-за нядбайнасці або праз злы намер, некаторыя даследчыкі лічаць дэпартацыі генацыдам.[3][4][5] На аснове дэкларацыі Мартэнса і прынцыпаў статута Нюрнбергскага трыбунала Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў сакавіцкія дэпартацыі злачынствам супраць чалавечнасці.[6][7]

За правядзенне аперацыі па высылцы грамадзянскіх людзей былі ўдастоены ордэнам Чырвонага Сцяга вядучыя выканаўцы і кіраўнікі гэтага дзеяння: генерал-маёр Б. Кум, палкоўнікі А. Рэзеў, П. Пастэльняк, Д. Таевер, а ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 1 і 2 ст. ўзнагародзілі генерал-лейтэнанта С. Агальцова і падпалкоўнікаў О. Авіка, А. Прэсмана і І. Якабсона.

Зноскі

  1. а б Strods, Heinrihs (2002). "The File on Operation 'Priboi': A Re-Assessment of the Mass Deportations of 1949". Journal of Baltic Studies. 33 (1): 1–36. Праверана 2008-03-25. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка) "Erratum". Journal of Baltic Studies. 33 (2): 241. Праверана 2008-03-25.
  2. Strods, Heinrihs (2002). "The File on Operation 'Priboi': A Re-Assessment of the Mass Deportations of 1949". Journal of Baltic Studies. 33 (1): 1–36. Праверана 2008-03-25. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  3. Rudolph J. Rummel, Lethal Politics: Soviet Genocide and Mass Murder Since 1917, Transaction Publishers 1990, ISBN 1-56000-887-3
  4. J. Pohl, Stalin's genocide against the «Repressed Peoples», Journal of Genocide Research, Volume 2, Number 2, 1 June 2000 , pp. 267—293
  5. Lauri Mälksoo, Soviet Genocide? Communist Mass Deportations in the Baltic States and International Law, Leiden Journal of International Law (2001), 14: pp757-787 Cambridge University Press
  6. Postimees 31 March 2009: Martin Arpo: kommunismiaja kuritegude tee Euroopa Inimõiguste Kohtuni
  7. Full text of European Court of Human Rights Decision on the case Kolk and Kislyiy v. Estonia: Non-Applicability of Statutory Limitations to Crimes against Humanity

Літаратура правіць

  • Eesti rahva inimohvrid Nõukogude ja Saksa okupatsioonide ajal 1940—1953 Peep Varju. Tartu, 1997.