Аптымізм (ад лац.: optimus — «найлепшы») — погляд на жыццё з пазітыўнага пункту гледжання[1], упэўненасць у лепшай будучыні. Аптымізм сцвярджае, што свет цудоўны, з любой сітуацыі ёсць выхад, усё атрымаецца добра, усе людзі ўвогуле добрыя.

З пункту гледжання аптыміста шклянка напалову поўная, песіміста — напалову пустая.

З’яўляецца супрацьлегласцю песімізму.

Вядомым прыкладам проціпастаўлення аптымізму і песімізму з’яўляецца меркаванне чалавека аб шклянцы, запоўненым вадой ці іншай вадкасцю роўна напалову. Лічыцца, што аптыміст мяркуе, што такая шклянка напалову поўная, у супрацьлегласць песімісту, які ўпэўнены, што шклянка напалову пустая.

У філасофіі аптымізм асацыюецца з Готфрыдам Лейбніцам[2], які лічыў, што мы жывём у «лепшым з усіх магчымых светаў».

Гл. таксама правіць

Зноскі