Баска́к (цюркск.) — прадстаўнік мангольскага хана ў заваяваных землях, зборшчыкі падаткаў. З цюркскім тэрмінам «баскак» звязаныя і, верагодна, тоесныя яму мангольскі даругачы (даруга  (руск.)) і персідскі шыхнэ.

Баскакі. Карціна С. В. Іванова  (руск.), 1909

Этымалогія. Баскак/даругачы правіць

Дзеяслоў bas- мае значэнні: 1. ціснуць; 2. ставіць (пячаць); 3. душыць, пераадольваць; 4. нападаць[1] + афікс дзеючай асобы -qaq[2]. Паводле І. М. Бярозіна, і баскак і даруга маюць адно і тое ж значэнне — націскацель (на пячаць)[3]. Аналагічнага меркавання прытрымліваўся П. Пеліа  (руск.): баскак — калька з мангольскай, азначае «чыноўнік, які ставіў пячаць на дакументы»[4]. А. А. Сямёнаў  (руск.) на аснове паведамлення Джувейні  (руск.) пра баскакаў Бухары лічыў, што значэнне тэрміна — «ахоўнік», «апякун», «ханскі намеснік», і меркаваў з’яўленне баскакаў у дамангольскі час.

Зноскі

  1. Древнетюркский словарь. — Л.: Наука  (руск.), 1969.
  2. Баскаков Н. А.  (руск.). Русские фамилии тюркского происхождения. — 2-е. — М., 1993. — С. 21.
  3. Греков Б. Д., Якубовский А. Ю.  (руск.). Золотая Орда и её падение. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1950.
  4. Тюркизмы в восточно-славянских языках / Отв. редактор Н. А. Баскаков. — М.: Наука, 1974. — С. 116.

Літаратура правіць