Будучыня Зямлі будзе вызначацца шэрагам фактараў: павелічэннем свяцільнасці Сонца, стратай цеплавой энергіі ядра Зямлі, абурэннямі з боку іншых цел Сонечнай сістэмы, тэктонікай пліт і біяхіміі на паверхні. Паводле тэорыі Міланковіча, планета будзе па-ранейшаму падвяргацца цыклам абляднення з прычыны змены эксцэнтрысітэту арбіты Зямлі, нахілу восі кручэння і прэцэсіі восі. У выніку суперкантынентальнага цыклу тэктоніка пліт, верагодна, прывядзе да ўтварэння суперкантынента праз 250—350 млн гадоў, а на працягу наступных 1,5-4,5 мільярдаў гадоў нахіл восі Зямлі можа пачаць адчуваць хаатычныя змены з адхіленнем аж да 90 °.

Чырвоны гігант (Сонца) і планета Зямля

Праз 1-3 мільярды гадоў бесперапыннае павелічэнне сонечнага выпраменьвання, выкліканае назапашваннем гелію ў ядры Сонца, прывядзе да знікнення акіянаў і спынення дрэйфу кантынентаў. Праз 4 мільярды гадоў павелічэнне тэмпературы ля паверхні Зямлі стане прычынай імклівага парніковага эфекту. Да таго часу, большасць, калі не ўсё, жыццё на паверхні Зямлі вымрэ[1][2]. Найбольш верагодным далейшым лёсам планеты з’яўляецца паглынанне яе Сонцам прыблізна праз 7,5 мільярдаў гадоў, пасля таго як яно стане чырвоным гігантам і пашырыцца да скрыжавання з арбітай Зямлі.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • (руск.) Диксон Д., Адамс Дж. Дикий мир будущего / Пер. с англ. М., 2003.
  • (руск.) Еськов К. Ю. История Земли и жизни на ней. М., 2000.
  • (руск.) Заварзин Г. А. Бактерии и состав атмосферы. М., 1984.
  • (руск.) Заварзин Г. А. Становление биосферы // Вестник РАН. 2001. Том 71.
  • (руск.) Камшилов М. М. Эволюция биосферы. М., 1974.
  • (руск.) Пономаренко А. Г. Основные события в эволюции биосферы / Проблемы доантропогенной эволюции биосферы. М., 1993.
  • Fishbaugh, Kathryn E.; Des Marais, David J.; Korablev, Oleg; Raulin, François; Lognonné, Phillipe (2007). Geology and habitability of terrestrial planets. Space Sciences Series of Issi. Vol. 24. Springer. ISBN 0-387-74287-5.
  • Ward, Peter Douglas; Brownlee, Donald (2003). The life and death of planet Earth: how the new science of astrobiology charts the ultimate fate of our world. Macmillan. ISBN 0-8050-7512-7.

Спасылкі правіць