Вільгельм Хольмквіст

Вільгельм Хольмквіст (шведск.: Wilhelm Holmqvist) (6 красавіка 1905 — 9 жніўня 1989) — шведскі археолаг і гісторык мастацтва. Доктарскую дысертацыю «Праблемы мастацтва эпохі Меравінгаў» (ням.: Kunstprobleme der Merowingerzeit) абараніў у 1939 годзе ў Стакгольмскім універсітэце пад кіраўніцтвам  Нільса Оберга. Званне прафесара атрымаў у 1965 годзе.

Вільгельм Хольмквіст
шведск.: Wilhelm Holmqvist
Дата нараджэння 6 красавіка 1905(1905-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1989(1989-08-09) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, мастацтвазнавец
Навуковая сфера археалогія і гісторыя мастацтваў[d]
Месца працы
Альма-матар

Археалагічныя раскопкі, ажыццёўленыя Вільгельмам Хольмквістам на маленькім астраўку Хельге  (англ.) непадалёк ад Біркі, дазволілі выявіць «ямы з-пад паль, часткі падмурку, а таксама посуд з горлышкам, тысячы аскепкаў еўрапейскага шкла, жалезныя вісячыя замкі і пазалочаныя бронзавыя прадметы»[1]. Раскопкі далі рэчавыя доказы гандлю з далёкімі ўсходнімі краінамі, а самай вялікай сенсацыяй стала выяўленне бронзавай статуі  (шведск.) Буды, датаванай V стагоддзем.

Бібліяграфія правіць

Зноскі