Віцім (бронеаўтамабіль)

Віцімбеларускі шматмэтавы плавальны бронеаўтамабіль, распрацаваны і вырабляны кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс»[1]. Прадстаўлены 4-колавая і 6-колавая мадыфікацыі. Прызначаны для вядзення разведкі і суправаджэння калон, а пры ўсталёўцы дадатковага ўзбраення можа выкарыстоўвацца ў якасці штурмавой бронемашыны[2].

Віцім
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Мінатор-Сэрвіс
Даўжыня
  • 5 300 міліметр
Шырыня 2 400 міліметр
Вышыня 2 200 міліметр
Ride height 430 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Віцім» (4-колавы варыянт) з дыстанцыйным агнявым комплексам «АДУНОК» на выставе Milex-2019.
6-колавы «Віцім» з дыстанцыйным лёгкім баявым модулем.

Гісторыя правіць

Аўтамабіль быў распрацаваны ў ініцыятыўным парадку за кошт сродкаў прадпрыемства[3]. Першы 4-колавы выраб быў прадстаўлены публіцы ў 2016 годзе на ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2016»[2].

Канструкцыя правіць

Бронеаўтамабіль паўнапрывадны. Вага — 6 тон, грузападымальнасць — 1 тона[2]. Рухавік ЯМЗ з турбанаддувам аб’ёмам 4,4 л магутнасцю 215 л. с. (158 кВт)[3]. Механічная 5-ступеністая каробка перадач распрацавана на прадпрыемстве[4]. Кіраванне аўтамабілем ажыццяўляецца праз лічбавыя сістэмы, але з аналагавым дубляваннем[3].

Корпус аўтамабіля браніраваны і вытрымлівае трапленне кулі калібра 7,62 мм на дыстанцыі 10 метраў па перыметры, падрыў ручной гранаты ці выбуховага прыстасавання да 0,5 кг трацілу пад дном. Шкло таксама бранявана, у шынах выкарыстоўваецца сістэма падпампоўкі[3][2].

Варыянты правіць

Прадстаўлена таксама 6-колавая паўнапрывадная мадыфікацыя Віцім-668240 грузавога прызначэння (даўжыня 6440 мм, грузападымальнасць 3500 кг)[5].

Зноскі