Геаграфія Уганды

На поўначы Уганда мяжуе з Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, працягласць межаў з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 765 км, Кеніяй — 933 км, Руандай — 169 км, Суданам — 435 км, Танзаніяй — 396 км.

Касмічны здымак Уганды

На тэрыторыі Уганды знаходзяцца азёры Джордж і К’ёга, а таксама часткова азёры Вікторыя, Альберт і Эдвард. Галоўная рака краіны — Ніл — працякае ад возера Вікторыя да суданскай мяжы. Тэрыторыя краіны мае даволі разнастайны рэльеф: ад горных плато да засушлівых нізін, ад шырокіх лясоў да балотаў. На паўднёвым захадзе краіны размешчаны горны ланцуг Рувензоры, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт краіны — гара Маргарыта (5109 м). Вялікая частка паўднёвага рэгіёна пакрытая лясамі, на поўначы ж пераважае саванна.

Клімат краіны — трапічны.

Агульная плошча — 236 040 км².