Георгій Васільевіч Сямёнаў

Георгій Васільевіч Сямёнаў (4 красавіка 1902  — 14 мая 1976, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Георгій Васільевіч Сямёнаў
Дата нараджэння 4 красавіка 1902(1902-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1976(1976-05-14) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Кочнева, цяпер Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Працоўны стаж пачаў з 12 гадоў, калі пайшоў працаваць на фабрыку імя Парыжскай камуны ў горадзе Вязнікі. Прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара фабрыкі, затым быў прызначаны намеснікам упраўляючага льнотрэста. Калі трэсты ліквідавалі, Сямёнава накіравалі на вучобу ў Прамысловую акадэмію.

У 1941 годзе пасля заканчэння Акадэміі быў накіраваны на работу дырэктарам Аршанскага льнокамбіната.

У 1955—1956 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР, затым зноў вярнуўся на льнокамбінат.

Узнагароды правіць

У 1966 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці льняной галіны лёгкай прамысловасці Георгію Васільевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны: два ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалі. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін Оршы.

Памяць правіць

Іменем Георгія Васільевіча Сямёнава названы Аршанскі прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў і вуліцы ў Оршы і вёсцы Сцепанцова Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У Оршы штогод праводзяцца традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласіпеднаму спорту, прысвечаныя памяці Г. В. Сямёнава[1].

Зноскі

Спасылкі правіць