«Голас адыга» (адыг.: Адыгэ макъ) — грамадска-палітычная газета на адыгейскай мове, якая выдаецца з 1923 года ў рэспубліцы Адыгеі. Выходзіць пяць разоў на тыдзень, бягучы тыраж газеты складае 4000 экзэмпляраў.

У 1926 годзе атрымала назву «ᴀdәг̌e pseuⱪ» (Адыгейскае жыццё), потым называлася «Гъупчъэ-Уат» (Серп і молат), «Калгас быракъ» (Калгаснае жыццё), «Социалистическэ адыгі». Спачатку газета некалькі гадоў выходзіла з арабскім алфавітам, з 1927 — на лацінцы, а з 1938 — на кірыліцы. Першапачаткова выдавалася ў Краснадары, а з 1936 года — у Майкопе.

Спасылкі правіць