Джэніфер Крысцін Фіхтэр (англ.: Jennifer Christine Fichter; 8 снежня 1984) — амерыканская школьная настаўніца, абвінавачаная ў 37 эпізодах спакушэння трох 17-гадовых старшакласнікаў. Паводле рашэння суда прызнана вінаватай.

Джэніфер Фіхтэр
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 8 снежня 1984(1984-12-08) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

У чэрвені 2003 года Джэніфер скончыла старэйшую школу Пакстан (Paxon High School) у Джэксанвілі (Фларыда). У жніўні таго ж года паступіла ва ўніверсітэт Фларыды. Вучылася ва ўніверсітэце да снежня 2006 года і ў выніку атрымала ступень бакалаўра мастацтваў па спецыяльнасці англійская мова.

У жніўні 2007 года 22-гадовая Фіхтэр пачала працаваць настаўніцай у сярэдняй школе Робінсвуд горада Арланда. Яна выкладала english language arts (ELA), што даслоўна можна перакласці як англійская літаратура. Яна мае на ўвазе вывучэнне і ўдасканаленне моўных навыкаў. Традыцыйна асноўнымі складнікамі прадмета з’яўляюцца: літаратура і мова з пункту гледжання лінгвістыкі, а таксама ўменне чытаць, пісаць, пісьменна казаць, слухаць плюс навыкі візуальнай пісьменнасці. Аднак у лістападзе 2008 года адміністрацыя школы абвінаваціла Фіхтэр у «недапушчальных адносінах» з васьмікласнікамі і адхіліла ад выкладання, а ў снежні Джэніфер звольнілася.

У жніўні 2011 года пачала працаваць у старэйшай школе Кэтлін Kathleen High School у Лейкленд (акруга Полк, штат Фларыда)[1].

Следства і суд правіць

Джэніфер была арыштаваная ў красавіку 2014 года па абвінавачванні ў 37 эпізодах сексуальных адносін з непаўналетнімі. За кожны падобны эпізод Джэніфер пагражала да 15 гадоў турмы, аднак, у красавіку 2015 года яна адмовілася ад здзелкі са следствам, якія прапаноўвалі 25 гадоў турмы сумарна за ўсё эпізоды.

Штат Фларыда з’яўляецца адным з 12 штатаў ЗША, дзе ўзрост згоды складае 18 гадоў (у астатніх 38 штатах ўзрост згоды 17 або 16 гадоў).

Падчас суда Джэніфер раскаялася ў зробленым і прызналася, што адзін раз ёй давялося зрабіць аборт.

2 ліпеня 2015 года суддзя абвясціў прысуд, даслаўшы Джэніфер Фіхтэр у турму на 22 гады і назваўшы яе «драпежніцай»[2].

Зноскі

Спасылкі правіць