Фларыдскі ўніверсітэт
Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of Florida) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гейнсвіл, штат Фларыда, ЗША. Заснаваны ў 1853 годзе.
Фларыдскі ўніверсітэт (UF) | |
---|---|
англ.: University of Florida | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Florida |
Дэвіз | Civium in moribus rei publicae salus |
Заснаваны | 1853 |
Тып | універсітэт штата |
Рэктар | Джозеф Гловер |
Прэзідэнт | Берні Мэчэн |
Студэнты | 49500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фларыда, ЗША |
Сайт | ufl.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДатай заснавання ўніверсітэта лічыцца 6 студзеня 1853 года, калі губернатар Фларыды Томас Браўн падпісаў адпаведны законапраект, які забяспечваў дзяржаўную падтрымку вышэйшай адукацыі ў штаце Фларыда. Да 1866 года ўстанова насіла назву семінарыя Усходняй Фларыды, а пасля Грамадзянскай вайны, падчас якой семінарыя не функцыянавала, была перайменавана ва Універсітэт Фларыды. У гэты ж час змянілася і месцазнаходжанне ВНУ — студэнты і выкладчыкі пераехалі ў горад Гейнсвіл. У 1903 годзе ў склад універсітэта увайшоў сельскагаспадарчы каледж і навучальная ўстанова набыла сучасны выгляд.
У 1905 годзе пасля выйшаў закон Бакмена, які дапамог аб'яднаць каледжы штата пад дахам універсітэта. У 1906 годзе ў Гейнсвіле адкрыўся ўніверсітэцкі кампус.
Пачынаючы з 1946 года сярод абітурыентаў значна вырас інтарэс да ўніверсітэта, сярод якіх было шмат ветэранаў Другой сусветнай вайны, якія паступалі ў ВНУ дзякуючы спецыяльнаму закону. З 1958 года ва ўніверсітэце было дазволена навучанне афраамерыканцам.
У 1985 годзе Універсітэт Фларыды стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіцьГл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларыдскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт універсітэта
- Сайт спартыўнай студэнцкай каманды Florida Gators
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.