Куйбышаўская чыгунка

Куйбышаўская чыгунка (КбшЧ) — адзін з 16 тэрытарыяльных філіялаў ААТ «Расійскія чыгункі», абслугоўвае чыгуначную інфраструктуру ў рэгіёнах Сярэдняга Паволжа. Чыгунка ўтворана ў 1936 годзе з Самара-Залатавустаўскай чыгункі, шэрагу ўчасткаў Маскоўска-Казанскай чыгункі і былой Сызрана-Вяземскай чыгункі, да 15 мая 1953 года называлася чыгункай імя В. У. Куйбышава. Упраўленне чыгункі знаходзіцца ў Самары.

Першы ўчастак адкрыты 25 кастрычніка 1874 года. Агульная працягласць пуцей — 11 502,5 км, у тым ліку галоўных 7 234,8 км.

Абслугоўвае найбуйнейшыя аўтамабільныя заводы ва Ульянаўску, Набярэжных Чаўнах і Тальяці. Акрамя таго ў рэгіёне чыгункі знаходзяцца найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы, заводы хімічнай прамысловасці і абаронныя прадпрыемствы.