Мукдахан (правінцыя)

Мукдахан (тайск.: จังหวัดมุกดาหาร) — правінцыя ў Тайландзе. Знаходзіцца ў рэгіёне Ісан, на паўночным усходзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мукдахан. Правінцыя была ўтворана 27 верасня 1982 года. З 1907 года і да гэтага моманту яна ўваходзіла ў склад правінцыі Накхонпханам.

Мукдахан
тайск.: จังหวัดมุกดาหาร
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 верасня 1982[2]
Насельніцтва
  • 350 911 чал. (31 снежня 2020)[3]
Плошча
  • 4 339,83 км²[1]
Мукдахан на карце
Код ISO 3166-2 TH-49
Паштовыя індэксы 49
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Большая частка правінцыі размешчана ў даліне Меконга, а на яе захадзе ўзвышаюцца горы Пхупха, пакрытыя густымі лясамі. Мяжуе з правінцыямі Накхонпханам (на поўначы), Саканакхон (на паўночным захадзе), Каласін (на захадзе), Роет (на паўднёвым захадзе), Ясатхон і Амнатчарэн (на поўдні), а таксама з Лаосам (на ўсходзе). Мяжа з Лаосам (з правінцыяй Саванакхет) поўнасцю праходзіць па рацэ Меконг. Плошча правінцыі — 4339,8 км².

Зноскі