Нангкхай (правінцыя)

Нангкхай (тайск. หนองคาย) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, у рэгіёне Ісан. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нангкхай. Правінцыя дзеліцца на 9 раёнаў. Правінцыя ляжыць у даліне Меконга, які ўтварае прыродную мяжу з Лаосам, за 25 км ад сталіцы Лаоса — В’енцьяна. На поўдні правінцыі размешчаны невысокія горы і ўзгоркі. Клімат — трапічны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — 26,2 °C. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне рысу, у даліне Меконга — лоўля рыбы.

Нангкхай
тайск.: จังหวัดหนองคาย
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 517 435 чал. (31 снежня 2020)[1]
Плошча
  • 3 027 км²
Нангкхай на карце
Код ISO 3166-2 TH-43
Паштовыя індэксы 43
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі