Нахла (англ.: Nakhla) - вядомы марсіянскі метэарыт, знойдзены ў Егіпце ў 1911 годзе.

Дзве часткі метэарыта Нахла і яго сердцавіна пасля расколу ў 1998 годзе

Гісторыя правіць

Метэарыт упаў 28 чэрвеня 1911 года прыблізна ў 09:00 па мясцовым часе ў раёне Нахла, Абу-Хумус, Александрыя, Егіпет[1][2]. Шмат хто назіраў выбух у верхніх слаях атмасферы да таго, як метэарыт упаў на Зямлю. Яго аскепкі знаходзілі ў радыюсе mc 4,5 км ад эпіцэнтра выбуха[3]. Асобныя часткі заглыбіліся ў зямлю на глыбіню больш за адзін метр. Ацэньваемая вага метэарыта - каля 10 кг (22 фунта), знойдзеныя фрагменты важылі ад 20 грам да 1831 грам[1].

Сабака з Нахлы правіць

Адзін з фрагментаў метэарыта, як адзначаў фермер Махамед Алі Эфендзі Хакім з вёскі Дэншаль, паблізу ад Нахлы, упаў на сабаку, верагодна выпарыўшы яго поўнасцю. Але ніякіх парэшткаў сабакі не было знойдзена, а таксама ніхто не абвясціў аб знікненні сабакі, адпаведна, гісторыя была прызнана няпэўнай[1]. Але гісторыя аб сабаке з Нахлы ці «Нахла-сабаке»(англ.: Nakhla dog) стала папулярнай легендай сярод астраномаў.

Класіфікацыя правіць

 
Пры сканаванні паверхні пад электронным мікраскопам, выяўлены невялікія ямкі, запоўеныя матэрыялам. На зямле падобнага кшталту ямкі запаўняюць бактэрыі
 
Сканаванне скола метэарыта паказвае наяўнасць біяморфнага матэрыяла

Прататып метэарыта - тыпа Нахліты (англ.: Nakhlite) з групы SNC (англ.: SNC-Group) марсіянскіх метэарытаў.

Марсіянскае паходжанне правіць

На бягучы момант па ўсяму свеету каталагізавана трыццаць чатыры марсіянскіх метэарыта, адзін з якіх - метэарыт Нахла[4]. Верагодна, гэты метэарыт з'явіўся пад уплывам сутыкнення Марса з іншым касмічным целам, а потым выкінуты ў космас. Ён нейкі час перамяшчаўся ў Сонечнай сістэме, а потым быў захоплены гравітацыйным полем Зямлі.

Наяўнасць вады правіць

Нахла быў першым метэарытам з Марса, у якім выяўлены адзнакі наяўнасці на планеце вады. Парода ўтрымлівала карбанаты і мінералы, якія маглі быць прадуктамі хімічнай рэакцыі з вадою акрамя таго, парода сама магла знаходзіцца ў вадзе пасля свайго фарміравання, што прывяло да паўторнага назапашвання мінералаў. Утрыманне ізатопа 13C вышэй, чым у зямных пародах, што паказвае на марсіянскае паходжанне метэарыта[5].

Наяўнасць жыцця правіць

У сакавіку 1999 года, пасля таго, як стала магчымым атрымаць частку метэарыта з Брытанскага Музея ў 1988[3], каманда з касмічнага цэнтра Джонсана (англ.: Johnson Space Center, NASA) даследавала метэарыт Нахла пры дапамозе аптычнага і скануючага электроннага мікракопаў (англ.: SEM). У выніку, акрамя ўсяго іншага, былі выяўлены невялікія біяморфныя часткі[6]. Лонданскі музей прыродазнаўства, у якім таксама знаходзіліся кавалкі метэарыта, дазволіў даследчыкам з NASA раздрабіць адзін з іх у 2006 годзе для таго, каб атрымаць новыя ўзоры без прымясяў і наносаў. Вучоныя знайшлі вялікую колькасць складаных вугляродзістых злучэнняў у дэндрытных порах каналах пароды, накшталт тых, якія пакідаюць бактэрыі ў пародах на Зямлі[7].

Абмеркаванне знаходкі адбылося падчас 37-ай Навуковай Луннай і Планетарнай канферэнцыі, якая адбылася ў Х'юстане, штат Тэхас. У выніку было прынята рашэнне аб тым, што вялікая колькасць вуглярода ў порах метэарыта ўскосна сведчыць аб наяўнасці жыцця. Але, у сувязі з тым, што вуглярод з'яўляецца чацвёртым па ступені распаўсюджання элементам у Сусвеце (пасля вадарода, гелія і кісларода), яго наяўнасць у метэарыце і наяўнасць бактэрый і жыцця на Марсе (альбо такой з'явы раней) не маюць прамой сувязі[8].

Амінакіслоты ў складе метэарыта правіць

У 1999 годзе спецыялісты Касмічнага цэнта Джонсана таксама выявілі ў складзе метэарыта амінакіслоты. Сярод іх былі знойдзены аспаргінавая кіслата, глутамінавая кіслата, гліцыны, аланіны і масляная кіслата. Але да гэтага часу не высвятлена, ці з'яўляюцца яны першапачаткова часткай метэартыта, альбо прадуктам забруджванняў у перыяд знаходжання на Зямлі[5].

Зноскі

  1. а б в «The Nakhla Meteorite»(недаступная спасылка) From NASA's Jet Propulsion Laboratory
  2. «Nakhla meteorite fragment» - From the Natural History Museum. Rotatable image of a fragment of the meteorite. URL accessed September 6, 2006
  3. а б McBridge, Katheleen M.; Righter, K.. The 100th anniversary of the Fall of nakhla: Te Subdivision of BM1913,25. Jonson Space Flight Center.
  4. Mars Meteorites. NASA. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 4 кастрычніка 2015.
  5. а б Glavin, Daniel P. Amino acids in the Martian mmeteorite Naklah. Retrived 2010-11-13/
  6. «Space rock re-opens Mars debate» Архівавана 4 сакавіка 2016. - February 8, 2006 BBC News article. URl accessed September 6, 2006
  7. BBC Nws - Space rock re opens Mars debate
  8. BBC News - Life on Mars - new klaims(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць