Нябачны ружовы аднарог

Нябачны ружовы аднарог (НРА, англ.: Invisible Pink Unicorn, IPU) — бажаство адной з парадыйных рэлігій, накіраваных на высмейванне тэізму; мае аблічча ружовага аднарога, але з’яўляецца нябачным, у чым і змяшчаецца парадокс.

Выява НРА вытрыманая ў геральдычным стылі
Выява НРА. Выкарыстоўваецца альфа-канал, які робіць яго нябачным. Гэта ілюструе яго сутнасць

Гэтае злучэнне парадзіруе супярэчлівыя ўласцівасці, якія прыпісваюць бажаствам у розных рэлігійных сістэмах (напрыклад, парадокс усемагутнасці)[1]. Дзякуючы гэтай парадыйнай супярэчлівасці, вобраз Нябачнага ружовага аднарога ахвотна выкарыстоўваецца атэістамі і іншымі рэлігійнымі скептыкамі.

НРА выкарыстоўваецца для доказаў умоўнасці веры ў звышнатуральнае рознымі спосабамі, напрыклад, заменай слова «Бог» у любым выразе, які мае адносіны да рэлігіі, на Нябачны ружовы аднарог[2].

Гісторыя правіць

Першая пісьмовая згадка аб НРА была ў ньюсгрупе Usenet alt.atheism 7 ліпеня 1990 года[3].

Пазней Стыў Элі пісаў[4][5]:

Нябачныя ружовыя аднарогі валодаюць вялізнай духоўнай сілай. Мы ведаем гэта, паколькі яны могуць быць нябачнымі і ружовымі адначасова. Як і ўсе рэлігіі света, вера ў Нябачных Ружовых Аднарогаў заснавана як на логіцы, так і на веры. Мы верым у тое, што яны ружовыя; паколькі мы не можам іх бачыць, мы можам лагічна вывесці, што яны нябачныя.

У 1996 годзе падобная ідэя была ўвасоблена ў выглядзе навучальнай прылады ў Кэмп Квест (англ.: Camp Quest) першым амерыканскім летнім лагеры для дзяцей, «якія мысляць свабодна» (англ.: free-thought), арганізаваным доктарам Л. Уілсанам (англ.: Dr. L. Wilson). Як паведамляла потым газета en:The Cincinnati Enquirer, «Людзям у лагеры прапануецца давесці, што ўяўны аднарог як метафара Бога не існуе»[6]. Рычард Докінз згадвае НРА ў сваёй кнізе Бог як ілюзія[7], выпушчанай у 2006 годзе:

Чайнік Расела, безумоўна, сімвалізуе мноства рэчаў, чыё існаванне мы дапушчаем і не можам абвергнуць. […] З філасофскага пункту гледжання ідэальным прыкладам будзе нябачны, нячутны, неадчувальны аднарог

У 2007 годзе Ніам Уолес пісаў, што НРА стаў нефармальным сімвалам атэізму[8].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Martens, Willie (2006-06-01). Mapping Reality: A Critical Perspective on science and Religion. iUniverse. ISBN 0-595-40044-2.
  2. Narciso, Dianna (2014-03-01). like Rolling Uphill: Realizing the Honesty of Atheisn. Media Creations. ISBN 1-932560-74-2.
  3. Gibson, Scott. 'Proof' of God's Existence (Usernet post) (17 ліпеня 1990). — «how about refuting the existence of invisible pink unicorns?»(недаступная спасылка)
  4. Judson Polling, Garry Poole, MS Debra Poling (2003). Do Science and the Bible Conflict?. zindervan. p. 20. ISBN 9780310245070.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  5. Jack Huberman (2006). The Quotable Atheist. p. 103. ISBN 1560259698. {{cite book}}: Невядомы параметр |Publisher= ігнараваны (прапануецца |publisher=) (даведка)
  6. Clark (2006-07-21). "Camp: «It's Beyond Belief»(недаступная спасылка)[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі]]". The Enquirer. {{cite news}}: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка); Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка)(недаступная спасылка)
  7. Dawkins, Richard (2006). "The god hypothesis: the poverty of agnosticism". [[Бог як ілюзія]] (Trade paperback ed.). Kent: Bantam Press. pp. 52–53. Архівавана з арыгінала 12 лютага 2010. Праверана 1 кастрычніка 2015. {{cite book}}: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка); Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Тэкст "isbn97805930582151" ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 1 кастрычніка 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 1 кастрычніка 2015.
  8. Wallce, Niamh. "Female Bonding". en:Phoenix New Times. {{cite journal}}: Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка)(недаступная спасылка)