Парагенератар - апарат для вытворчасці вадзяной пары. Пара можа атрымлівацца за кошт спальвання арганічнага паліва (тады парагенератар называецца паравым катлом), за кошт выкарыстоўвання электраэнергіі (электракацёл), выкарыстоўвання атамнай энергіі і іншымі спосабамі.

Парагенератары атамных электрастанцый правіць

У залежнасці ад схемы АЭС (адна-, двух- ці трохконтурная) ролю парагенератара на ёй могуць адыгрываць розныя прыстасаванні. На аднаконтурных станцыях (вода падаецца ў рэактар, пераўтвараецца там у пару, і гэты ж ідзе ў паравую турбіну) парагенератарам будзе непасрэдна рэактар. На дзвюхконтуных парагенератарам з’яўляецца спецыяльны цеплаабменнік, у якім пара ўтвараецца за кошт цяпла гарачай вады пад ціскам (або іншай вадкасці), газа ці расплаўленага металу, якія ў сваю чаргу наргэваюцца ў рэактары (першы контур), а вырабленная пара ідзе ў турбіну (другі контур). Таксама існуюць трохконтурныя рэктары (у першых двух контурах цыркулююць расплаўленны метал, трэці контур — паравадзяны). Тут парагенератарам з’яўляецца цеплаабменнік паміж другім і трэцім контурам.