Роман Губнік

чэшскі футбаліст і трэнер

Роман Губнік (чэшск.: Roman Hubník; нар. 6 чэрвеня 1984, Усецін, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2009—2020). Мае брата Міхала Губніка, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Футбол
Роман Губнік
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1984(1984-06-06)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1990—1996 Чэхія ТІ Галенкаў
1996—1997 Чэхія Усецін
1997—1998 Чэхія Тэскама (Злін)
1998—2002 Чэхія Сігма (Оламаўц)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2007 Чэхія Сігма (Оламаўц) 104 (4)
2007—2010 Расія Масква 9 (0)
2009   Чэхія Спарта (Прага) 29 (5)
2010   Германія Герта (Берлін) 7 (0)
2010—2013 Германія Герта (Берлін) 69 (6)
2013—2020 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 123 (3)
2015   Чэхія Сігма (Оламаўц) 7 (0)
2020—2022 Чэхія Сігма (Оламаўц) 44 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2000 Чэхія Чэхія (да 15 гадоў) 5 (0)
2000—2001 Чэхія Чэхія (да 16 гадоў) 12 (3)
2001 Чэхія Чэхія (да 17 гадоў) 3 (0)
2001 Чэхія Чэхія (да 18 гадоў) 3 (0)
2001—2003 Чэхія Чэхія (да 19 гадоў) 16 (0)
2002—2003 Чэхія Чэхія (да 20 гадоў) 7 (1)
2004—2007 Чэхія Чэхія (да 21 года) 23 (1)
2009—2020 Чэхія Чэхія 30 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»[3]. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года[4]. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».

У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.

Зноскі

  1. а б Roman Hubník // FBref.com Праверана 4 жніўня 2021.
  2. Roman Hubnik // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Хубник отдан в аренду пражской «Спарте»(недаступная спасылка). championat.ru
  4. «Герта» взяла Губника в аренду. sport-express.ru