Сейду Яхая

ганскі футбаліст

Сейду Яхая (англ.: Seidu Yahaya; нар. 31 снежня 1989, Акра) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сейду Яхая
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 снежня 1989(1989-12-31)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Гана
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Гана Тэма Ют
2008—2009   Грэцыя Анагенісі (Кардыца) 29 (0)
2009—2010 Грэцыя АЕК (Афіны) 3 (0)
2010—2012 Ізраіль Макабі (Хайфа) 47 (1)
2012—2015 Румынія Астра (Джурджу) 66 (4)
2015—2017 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 42 (0)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 29 (0)
2019 Саудаўская Аравія Аль-Фейха (Аль-Маджма) 3 (0)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (1)
2020 Латвія Ліепая 23 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў прафесійную кар’еру ў ганскім клубе «Тэма Ют» у 2006 годзе. У сезоне 2008/09 на правах арэнды выступаў за грэчаскі клуб «Анагенісі» (Кардыца), дзе замацаваўся ў стартавым складзе, правёўшы 29 матчаў. Улетку 2009 года перайшоў у афінскі АЕК, гуляў за каманду ў Лізе Еўропы, аднак хутка страціў давер з боку трэнера Душана Баевіча, усяго правёўшы за клуб 5 матчаў у сезоне 2009/10.

У 2010 годзе перайшоў у «Макабі» з Хайфы, з якім у першым жа сезоне стаў чэмпіёнам краіны і дайшоў да фіналу Кубка Ізраіля. У чэрвені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з румынскім клубам «Астра», з якім у сезоне 2013/14 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату і выйграў Кубак, а пазней удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У чэрвені 2015 года стаў іграком малдаўскага «Шэрыфа», з якім адразу стаў уладальнікам Суперкубка Малдовы, а пазней двухразовым чэмпіёнам краіны. Улетку 2017 года пакінуў ціраспальскі клуб.

У лістападзе 2017 года быў на праглядзе ў мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[2]. У складзе беларускай каманды стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года было абвешчана аб пераходзе Ятая ў клуб «Аль-Фейха» з Саудаўскай Аравіі[3]. Аднак, паўабаронца паспеў згуляць на новую каманду ў трох мачтах, пасля чаго ў лютым услед за галоўным трэнерам Славалюбам Мусліным пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў мінскае «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у красавіку стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, з чэрвеня вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5].

У студзені 2020 года далучыўся да латвійскага клуба «Ліепая»[6]. Пакінуў «Ліепаю» па заканчэнні сезона 2020.

Дасягненні правіць

Зноскі