Сурт (спадарожнік)

Сурт (анг. Surtur) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Сурта, уладара вогненных волатаў у германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLVIII.

Гісторыя адкрыцця правіць

Сурт быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 5 студзеня 2006 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2006 S 7. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г.