Сцяг Ірана

Дзяржаўны сцяг

Сцяг Ірана існуе ў сучасным варыянце з 29 ліпеня 1980 і адлюстроўвае змены, праз якія прайшоў Іран з пачатку Ісламскай рэвалюцыі.

Іран
Зацверджаны 29 ліпеня 1980
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 4:7

Варыянт сцяг Ірана (трыкалор)

Сцяг складаецца з трох роўных гарызантальных палос: зялёнай, белай і чырвонай. Зялёны колер увасабляе урадлівасць, парадак і радасць, белы - свет, чырвоны - мужнасць і пралітую на вайне кроў.

Гэтыя колеры існавалі на іранскім сцягу з пачатку XX стагоддзя, іх выкарыстоўвалі таксама шахі. У цэнтры аднак быў намаляваны леў з мячом, сімвал старажытнай Персіі.

Пасля Ісламскай рэвалюцыі леў быў заменены версіяй словы Алах. Яна складаецца з чатырох паўмесяцаў і мяча пасярэдзіне. У дадатак, у зялёную і чырвоную паласу 22 разы ўпісаны дэвіз "Алаху акбар" (Бог вялікі). Гэта намёк на Ісламскую рэвалюцыю, якая адбылася 22 дня 11 месяца (22 бахмана) па іранскім календары.

Кампазіцыя колераў сцяга адпавядае колерам на сцягу Таджыкістана, што абумоўлена этнічнай, культурнай і моўнай блізкасцю двух народаў.

Іранцы часта называюць свой сцяг проста «parcham-e se rang» («трыкалор»).

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць