Сцяг Навагрудка — сцяг горада Навагрудка і Навагрудскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 года № 70.

Навагрудак і Навагрудскі раён
Беларусь
Зацверджаны 16 мая 2001
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг Навагрудка ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх каляровых гарызантальных палос, кожная з якіх складае ½ шырыні сцяга: уверсе зялёная, унізе — чырвоная. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размяшчаецца выява герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць