Тэадор II (Папа Рымскі)

Тэадор II (лац.: Theodorus PP. II; 840 — снежань 897) — Папа Рымскі на працягу 20 дзён у снежні 897 года, падчас хаатычнага перыяду пасля Трупнага сіноду. Быў пасвечаны ў святары Папам Стэфанам V, яго брат Феоцій быў біскупам. Аднавіў святароў, якія былі пазбаўлены пасад Папам Стэфанам VI, прызнаючы абгрунтаванасць іх пасвячэння Папам Фармозам. За гэты час Тэадор паспеў з ўшанаваннямі перапахаваць вынятае яго папярэднікам з Тыбра цела Фармоза ў базіліцы св. Пятра. Кароткі час яго пантыфікату сведчыць, напэўна, пра гвалтоўную смерць ад рук партыі Папы Стэфана VI (VII).

Тэадор II
лац.: Theodorus II
115-ы Папа Рымскі
снежань 897 — 20 снежня 897
Папярэднік Раман, Папа Рымскі
Пераемнік Ян IX, Папа Рымскі
Дзейнасць палітык, каталіцкі святар
Нараджэнне 840[1]
Смерць 20 снежня 897[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в г д е Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 11 чэрвеня 2020.