Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840900) — Папа Рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна.

Ян IX
лац.: Ioannes PP. IX
Ян IX
116-ы Папа Рымскі
18 студзеня 898 — 5 студзеня 900
Папярэднік Тэадор II
Пераемнік Бенедыкт IV
Кардынал-дыякан
з 893
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 840
Смерць 5 студзеня 900
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.

Зноскі

  1. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).