Усвяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на поўдні Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Усвяты.

Усвяцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус Муніцыпальны раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласць
Уключае 3 муніцыпальныя ўтварэнні
Адміністрацыйны цэнтр Усвяты
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва (2020) 4 858
Шчыльнасць 4,6 чал./км²
Плошча 1 106 км²
(23-е месца)
Усвяцкі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці, уключыўшы ў сябе частку тэрыторыі Веліжскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губерні. У 1929 годзе ўключаны ў склад Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску. 27 верасня 1937 года ўключаны ў склад Смаленскай вобласці, а 22 жніўня 1944 года ў склад Велікалуцкай вобласці. 2 кастрычніка 1957 года ў сувязі з ліквідацыяй Велікалуцкай вобласці перададзены ў склад Пскоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Невельскаму раёну. Зноў утвораны 30 снежня 1966 года.

Славутасці правіць

  • Замкавая гара ва Усвятах, з помнікам архітэктуры XIX стагоддзя — загараднай сядзібай В. П. Радзянка (Белы Дом), у якой размешчаны гісторыка-краязнаўчы музей.
  • Неалітычнае паселішча Усвяты IV, названае археолагамі «Паўночнай Венецыяй».

Вядомыя асобы правіць