Цэнтральная бібліятэка Дэрбі

Цэнтральная бібліятэка Дэрбі (англ.: Derby Central Library) — заснаваная ў 1879 годзе сумесна з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі бібліятэка, размешчаная ў чырвоным цагляным будынку ў Кафедральным квартале Дэрбі, пабудаваным па праекту Рычарда Ніла Фрымена[4] на грошы Майкла Баса-малодшага. Гэта цэнтральная бібліятэка горада.

Цэнтральная бібліятэка Дэрбі
Будынак Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі (выкарыстоўваецца сумесна з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі)
Будынак Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі (выкарыстоўваецца сумесна з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі)
Краіна
Адрас Derby Central Library, The Wardwick, Derby, DE1 1HS[1][2]
Заснавана 1879[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сталая» бібліятэка ў Дэрбі была заснавана ў 1811 годзе на Квін-стрыт; у 1832 годзе яе маглі наведваць (маючы платнае членства-падпіску) 84 чалавека[5]. Сярод 4000 яе тамоў былі кнігі Філасофскага таварыства Дэрбі (Derby Philosophical Society)[6]. У 1863 годзе батанік Аляксандр Кроал (Alexander Croall) быў прызначаны першым бібліятэкарам і куратарам, а ў наступным годзе музей і бібліятэка былі злучаныя разам.

У 1964 годзе музей і арт-галерэя былі пераведзены ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзеленым паміж гэтымі арганізацыямі.

Побач з будынкам размешчаны помнік Майклу Басу-малодшаму, мецэнату, півавары і члену Палаты обшчын, дзякуючы якому ўзнікла гэтая бібліятэка.

Зноскі

  1. Public libraries in England: basic datasetDepartment for Culture, Media and Sport, 2017.
  2. http://www.inderby.org.uk/libraries/our-libraries/central-library/
  3. British Listed Buildings — 2010.
  4. Kelly's Directory of Derbyshire 1899 p.130. 1899. Праверана April 2011. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  5. Glover, Stephen (1829). The history and directory of the borough of Derby, a guide p.430.
  6. Newsletter of the Geological Curators Club Архівавана 16 ліпеня 2011., Mick Stanley, Vol 1, No. 8, 1976. accessed February 2011.

Спасылкі правіць