Майкл Томас-малодшы Бас

Майкл Томас Бас малодшы (англ.: Michael Thomas Bass, Jr., 6 ліпені 1799 года — 29 красавіка 1884) — брытанскі півавар, член Палаты абшчын Вялікабрытаніі з 1847 па 1883 гады, які актыўна бараніў у сваёй дзейнасці ў парламенце піваварную прамысловасць. Быў шчодрым мецэнатам для Бёртан-апан-Трэнт і Дэрбі, у якіх знаходзілася яго кампанія[1].

Майкл Томас Бас
англ.: Michael Thomas Bass
Помнік каля заснаванай Басам Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі
Помнік каля заснаванай Басам Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі
Род дзейнасці півавар, член парламента
Дата нараджэння 6 ліпеня
Месца нараджэння Бёртан-апан-Трэнт
Дата смерці 29 красавіка
Месца смерці Англія
Грамадзянства
Бацька Майкл Томас Бас
Маці Сара Хоскінс
Жонка Eliza Jane Arden[d]
Дзеці Michael Bass, 1st Baron Burton[d], Hamar Bass[d], Emily Frances Anne Bass[d] і Alice Jane Bass[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піваварная кар'ера і асабістае жыццё правіць

Бас нарадзіўся ў 1799 годзе ў Бёртан-апан-Трэнце ў сям'і півавараў — яго дзед, Уільям Бас, заснаваў Bass Brewery у 1777 годзе, а бацька, Майкл Томас Бас-старэйшы, пашырыў вытворчасць і стаў найбуйнейшым экспарцёрам у Расію. Яго маці, Сара Хоскiнс,(Sarah Hoskins), была дачкой Абрахама Хоскiнса, (Abraham Hoskins), вядомага ў Бёртане юрыста[2].

Бас скончыў у родным горадзе школу граматы, а навучанне завяршыў у Нотынгем е. У 18 гадоў ён уключыўся ў сямейны бізнес у ролі чалядніка; у гэты час справы ішлі не вельмі добра, так як гандаль з Расіяй з-за Напалеонаўскіх войнаў быў страчаны[1]. Аднак, у 1820-я падымаліся продажы індыйскага светлага элю ў паўднёва-ўсходняй Азіі.

У 1827 годзе Бас узяў кантроль над кампаніяй, працягнуўшы рабіць акцэнт на экспарце ў Азію. Да 1832-33 кампанія экспартавала 5000 бочак піва, што прадстаўляла 40% яе выпуску ў той год[1].

Пракладка чыгункі ў 1839 годзе спрыяла росту бізнесу дзякуючы зніжэнню транспартных расходаў; ў 1830-я ў кампаніі былі агенты ў Лондане, Ліверпулі, Сток-он-Трэнце і Бірмінгеме. Да 1880 м колькасць агентаў павялічылася да 21 у Вялікабрытаніі і яшчэ аднаго ў Парыжы. Пад кіраўніцтвам Баса вытворчасць і продажы кампаніі раслі; 340 000 бочак у 1860 годзе і каля мільёна ў пад канец 1870х. Да 1881 года кампанія мела тры бровары.

У 1835 году Бас ажаніўся з Элізай Джэйн Ардэн (Eliza Jane Arden); у іх было два сына і дзве дачкі. Іх старэйшы сын, Майкл Бас, пераняў кіраванне кампаніяй і атрымаў пэрства. Іншы сын, Хамар Альфрэд Бас (Hamar Alfred Bass) быў абраны членам парламента, але з-за праблем з азартнымі гульнямі ад кіравання кампаніяй быў звольнены[1]. Дачка Эмілі выйшла замуж за сэра Уільяма Плоўдэна (Sir William Plowden), а іншая, Аліса — за Джорджа Чэтвуда (Sir George Chetwode) і стала маці фельдмаршала Філіпа Чэтвуда[3].

Сяброўства ў парламенце правіць

Упершыню Бас быў абраны ў парламент ад Дэрбі ў 1848 годзе і працягваў абірацца да 1883 года[4]. У яго некралогу ў Brewers Journal гаварылася, што ён быў больш вядомы ў Палаце обшчын за рэгулярнае наведванне, чым за подзвігі ў красамоўстве[5]. Ён выступаў у ролі адваката піваварнай індустрыі, супраць законапраектаў, накіраваных на барацьбу з алкаголем.

Бас быў лібералам, які падтрымліваў свабодны гандаль, нізкія падаткі і паляпшэнне ўзроўню жыцця працоўнага класа. Ён прасоўваў вызваленне ад арышту малых даўжнікоў. Яго выступы супраць вулічных катрыншчыкаў з-за вулічных выступаў апынуліся менш паспяховымі[1].

Бас быў вядомым мецэнатам; аўтары яго некралогаў аб'яўлялі, што яго ахвяраванні сумарна склалі ₤80 000[1], і ён даў Дэрбі новую бібліятэку (заснаваную сумесна з музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі), мастацкую школу, і гэтак далей[6].

Уільям Гладстан прапанаваў Басу пэрства, ад якога той адмовіўся, каб мець магчымасць застацца ў Палаце обшчын[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Oxford Dictionary of National Biography, «Michael Thomas Bass»
  2. the Peerage.com (1)
  3. the Peerage.com (2)
  4. Leigh Rayment Архівавана 3 кастрычніка 2011.
  5. Brewers Journal 15 May 1884 as cited in the Oxford Dictionary of National Biography «Michael Thomas Bass»
  6. Derby Council «Michael Thomas Bass»