Цяжкі пясок (раман)

«Цяжкі пясок» — раман Анатоля Рыбакова  (укр.), які быў першапачаткова надрукаваны ў часопісе «Октябрь» (1978), а затым выйшаў асобнай кнігай (1979). У аснове сюжэту рамана — каханне Якава і Рахілі Іваноўскіх і гісторыя іх сям’і, якая працягваецца больш трох дзесяткаў гадоў (1909—1942). Разам з сям’ёй Іваноўскіх чытач праходзіць абедзве сусветныя вайны, рэвалюцыю ў Расіі, шматлікія сямейныя змены, каханне, нараджэнне спадчыннікаў, а фіналам становіцца смерць … раман апавядае пра трагедыю Халакосту і мужнасці супраціву.

Цяжкі пясок
Жанр Раман
Аўтар Anatoly Rybakov[d]
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1978

Раман у свой час адмовіліся друкаваць і «Новый мир  (руск.)», і «Дружба народов  (руск.)». Нягледзячы на вялікія цяжкасці (з-за нязвыкласці тэматыкі), пасля таго як раман прабіўся ў савецкі друк, ён адразу прынёс Рыбакову велізарную папулярнасць[1][2]. Выхад рамана для савецкага чытача стаў літаратурнай сенсацыяй, бо ўпершыню ў рускай літаратуры пасля 1930-х гг. з’явіўся раман, прысвечаны амаль выключна яўрэйскаму жыццю[3]. Раман быў пераведзены на ідыш і апублікаваны ў часопісе «Советиш геймланд  (руск.)». Пасля (ужо пасля распаду СССР) па ім быў створаны шматсерыйны фільм  (руск.).

Сюжэт правіць

У гарадок Сноўск са Швейцарыі прыязджае вядомы базельскі лекар Леон Іваноўскі разам з сынам Якавам. Леон хоча паказаць сыну горад, дзе нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства. У Сноўску Якаў знаёміцца з Рахіллю Рахленка, і маладыя людзі ўлюбляюцца адзін у аднаго. Бацька Якава не падтрымлівае рашэнне сына ажаніцца з Рахіллю, паколькі жаніцьба з дзяўчынай з небагатай сям’і маленькага гарадка можа перашкодзіць жаданню бацькі зрабіць з сына вядомага лекара[4].

Якаў з’язджае назад дадому ў Базель, але абяцае перапісвацца амаль кожны дзень, і, праз год вярнуўшыся ў Сноўск, робіць Рахіль прапанову шлюбу. Пасля вяселля маладыя з’язджаюць у Швейцарыю, дзе Рахіль нараджае сына, якога называюць Леў. Аднак Рахіль у Базелі сумуе па радзіме і праз невялікі час разам з сынам вяртаецца ў Сноўск.

Якаў моцна сумуе па сваёй жонцы і, апраўдваючы страхі бацькі, ахвяруе кар’ерай і едзе да жонкі назад ва Украіну. Тут маладая сям’я перажывае цяжкія часы, але, нягледзячы на ўсе складанасці, сужэнцы захоўваюць сваё каханне[4].

Сямейнае шчасце руйнуецца раптоўна, калі Украіну акупуюць нямецка-фашысцкія войскі, якія пачалі знішчаць яе яўрэйскае насельніцтва.

Аб рамане правіць

У «Цяжкім пяску» большасць галоўных персанажаў носяць імёны вядомых біблейскіх герояў: галава сям’і Рахленкаў — Аўраам (сын Ісаака), яго дзеці — Іосіф і Лазар, Дачка — Рахіль, зяць — Якаб (Якаў), унукі — Дзіна, Яфім[5].

Экранізацыя правіць

У 2003 году пачалі снимать аднайменны серыял  (руск.) рэжысёраў Антона і Дзмітрыя Баршчэўскіх па сцэнарыю Наталлі Віёлінай і Леаніда Зорына. Пасля пачатку здымак у 2003 годзе праца над фільмам перапынілася і была адноўлена толькі ў 2006 годзе. Прэм’ера ў Расіі адбылася на Першым канале праз 5 гадоў пасля пачатку здымак — у кастрычніку 2008 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Все шедевры мировой литературы в кратком изложении. Сюжеты и характеры. Русская литература XX века / Ред. и сост. В. И. Новиков. — М. : Олимп : ACT, 1997. — 896 с.