Чэшская крона (чэш.: koruna česká, код ISO 4217 — CZK) — афіцыйная валюта Чэхіі з 8 лютага 1993 года, калі была ўведзена для замены Чэхаславацкай кроны.

Чэшская крона

Код ISO 4217 CZK
Краіна
Цэнтральны банк Нацыянальны банк Чэхіі

Акрамя афіцыйнай назвы «koruna česká» існуе яшчэ адна форма назвы валюты — «korun českých» які ўжываецца на банкнотах. Акрамя скарачэння згодна сістэмы ISO, ужываюць, таксама, скарачэнне «Kč». Крона дзеліцца на 100 гелераў (скарачэнне «h»).

Планавалася, што да 2012 года Чэхія ўвойдзе ў зону «еўра», але пасля Еўрапейскага даўгавога крызісу планы былі адменены.

Спасылкі правіць