Электраэнергетыка Францыі

Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. Французская энергетычная сетка інтэгравана ў агульнаеўрапейскую.

АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС

Атамная правіць

Энергетыка Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. У 2016 годзе ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх ў 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі, з 2007 года лічба скарацілася на 5,3 %.[1] Нацыянальным энергетычным вытворцам і аператарам, гэтак жа як і адным з найважнейшых гульцоў на рынку атамных, а таксама альтэрнатыўных, тэхналогій з'яўляецца кампанія Électricité de France. Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца па выкідах дыяксіду вугляроду ў G7.

Цеплавая правіць

Вуглевадароднае паліва ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны.

Узнаўляльныя крыніцы правіць

 
ГЭС Эгюзон на рацэ Крэз, басейн Луары, на поўначы Цэнтральнага масіва

На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах, найбольшыя з якіх — Эгюзон (72 МВт), Étang de Soulcem (Пірэнеі), Вуглан (рака Эн, горы Юра). Хуткімі, але павальнейшымі чым у Германіі ці Іспаніі, тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.

Зноскі