Праграма Hello world («Прывітанне, свет») звычайна з’яўляецца камп’ютарнай праграмай, якая выводзіць альбо адлюстроўвае паведамленне «Прывітанне, свет». Такая праграма вельмі простая ў большасці моў праграмавання і часта выкарыстоўваецца для ілюстрацыі асноўнага сінтаксісу мовы праграмавання. Часта гэта першая праграма, напісаная людзьмі, якія вучацца праграмаваць. Яна таксама можа быць выкарыстана ў якасці тэсту, каб пераканацца, што пакет мовы праграмавання правільна ўсталяваны і што будучы праграміст разумее, як гэтым пакетам карыстацца.

Hello world на старажытным дыялекце Сі, аўтар Браян Керніган, 1978

Невялікія тэставыя праграмы ёсць ад часоў зараджэння камп’ютараў, фраза «Hello, world» была выкарыстана як тэставае паведамленне ў кнізе Браяна Кернігана і Дэніса Рычы «Мова праграмавання C», выданай у 1978 годзе, і адтуль шырока распаўсюдзілася.

Прыклад правіць

Прыклад на мове праграмавання C у варыянце Кернігана і Рычы:

main()
{
    printf("hello, world\n");
}