S/2010 J 2нерэгулярны знешні спадарожнік Юпітэра.

Гісторыя адкрыцця правіць

S/2010 J 2 быў адкрыты 8 верасня 2010 года Крысціянам Вейлетам пры дапамозе 3,6-метровага тэлескопа Канада-Францыя-Гаваі. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 1 чэрвеня 2011 года.

Арбіта правіць

S/2010 J 2 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.307.000 км за 588,82 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,30761. Нахіл арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 150,36 °, гэта значыць яна з'яўляецца рэтраграднай. Гэтыя даныя дазваляюць выказаць здагадку, што S/2010 J 2 адносіцца да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр S/2010 J 2 складае каля 1 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, у асноўным з сілікатных парод, таму яго шчыльнасць можна ацаніць у 2,6 г/см³.