Група Ананке
Група Ананке — група рэтраградна-нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, якія маюць падобныя арбіты і, магчыма, агульнае паходжанне. Назва групы паходзіць ад назвы найбуйнейшага аб’екта ў групе.
Склад групы
правіцьКолькасць спадарожнікаў налічвае ад васьмі да шаснаццаці, у залежнасці ад дакладнага вызначэння для гурта.
Восем спадарожнікаў, адназначна залічваюцца да групы Ананке (у парадку аддаленасці ад Юпітэра): S/2003 J 16, Мнемэ, Эвантэ, Гарпаліке, Праксідыке, Тыёнэ, Ананке і Іакастэ.
Астатнія восем: Эўпорыэ, S/2003 J 3, S/2003 J 18, Артазіэ, Тэльксіноэ, Герміпэ, Гелікэ і S/2003 J 15.