Гарпаліке (спадарожнік)
Гарпалікэ (ад стар.-грэч.: Ἁρπαλύκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXII.
Гарпаліке | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 23 лістапада 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 21 063 832 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,226 |
Перыяд абарачэння | 624,54 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 120 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Адкрыццё
правіцьБыў выяўлены 23 лістапада 2000 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 5. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Гарпалікі.
Арбіта
правіцьГарпалікэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.105.000 км за 623 дні і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,226. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,6 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьДыяметр Гарпалікэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 22,6 m.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.