Іакастэ (спадарожнік)
Іакастэ (ад стар.-грэч.: Ἰοκάστη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXIV.
Іакастэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 23 лістапада 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 20 722 584 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,216° |
Перыяд абарачэння | 631,5 дзён |
Нахіл арбіты |
147° (экліптыка) 146° (экватара на Юпітэр) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 5 км |
Маса | 1,9×1014 кг |
Шчыльнасць | 2,6 г/см³ |
Альбеда | 0,04 |
Атмасфера | няма |
Адкрыццё
правіцьБыў выяўлены 23 лістапада 2000 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 3. У кастрычніку 2002 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа грэчаскай міфалогіі Іакасты.
Арбіта
правіцьІакастэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.269.000 км за 631 дзень і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,216. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 149,4 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
правіцьДыяметр Іакастэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Вельмі цёмная паверхня, альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,8 m.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.