Тыёнэ (спадарожнік)

Тыёнэ (стар.-грэч.: Θυώνη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр. Таксама вядомы як Юпітэр XXIX.

Тыёнэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d]
Дата адкрыцця 11 снежня 2001
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 20 940 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,229
Перыяд абарачэння каля 627,3 суткі
Нахіл арбіты 148,5°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 4 км
Маса 90 petagram[1]
Альбеда 0,04
Атмасфера няма

Адкрыццё

правіць

Быў выяўлены 11 снежня 2001 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 2.

Уласнае імя спадарожнік атрымаў у жніўні 2003 года ў гонар Семелы, каханай Зеўса у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Арбіта

правіць

Тыёнэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.940.000 км. за 627 дзён і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,229. Нахіл рэтраграднай арбіты 148,5 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі

правіць

Дыяметр Тыёнэ складае ў сярэднім 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,3 m.

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.