«Semper fidelis» — лацінскі выраз, які ў даслоўным перакладзе азначае «Заўсёды верны». У 1658 годзе быў падараваны Львову папай Аляксандрам VII і да 1939 года афіцыйна выкарыстоўваўся ў якасці дэвіза Львова, аднак пасля Другой сусветнай вайны не знайшоў афіцыйнага зацверджання. З 1883 года выкарыстоўваецца ў якасці дэвіза Корпусу марской пяхоты ЗША (часта скарачаецца да «Semper fi»)[1]. Апроч таго, «Semper Fidelis» з’яўляўся лозунгам многіх сем’яў і асоб у многіх краінах, пачынаючы з XVI стагоддзя.

Герб Львова часоў Другой Польскай Рэспублікі з намаляваным на ім дэвізам «Semper fidelis»
Кампазіцыя Джона Філіпа Соўзы «Semper Fidelis March» у выкананні аркестра марской пяхоты ЗША на студыі Edison Records у чэрвені 1909 года.

Зноскі правіць

  1. Semper Fidelis placed on the Marine Corps Emblem in 1883, see Marine Corps Seal History Архівавана 19 лютага 2007.