Адміністрацыйная рэформа ва Украіне (2019)

Адміністрацыйная рэформа ва Украіне 2019 года (укр.: Адміністративна реформа в Україні) — аптымізацыя сістэмы цэнтральных выканаўчых органаў, якая пачалася 2 верасня 2019 г., як рэалізацыя палажэнняў выбарчых праграм Уладзіміра Зяленскага і палітычнай партыі Слуга народа.

Палітычная падаплёка правіць

Пасля абрання прэзідэнтам Украіны Уладзіміра Зеленскага і перамогі партыі Слуга народу пачаўся працэс аптымізацыі сістэмы выканаўчай улады, у прыватнасці, з унясення змяненняў у Канстытуцыю Украіны і выдання адпаведных пастаноў Кабінета міністраў Украіны.

Пастановы Кабінета Міністраў Украіны правіць

2 верасня 2019

Пастановай № 829 ад 2 верасня 2019 г. «Некаторыя пытанні аптымізацыі сістэмы цэнтральных органаў выканаўчай улады» праведзены шэраг перайменаванняў, рэарганізацыі, стварэння новых і ліквідацыі існуючых міністэрстваў у сувязі з новым складам Кабінета міністраў Украіны.

Перайменавана:

Старая назва Новая назва
Міністэрства рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Міністэрства развіцця абшчын і тэрыторый
Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Міністэрства эканамічнага развіцця, гандлю і сельскай гаспадаркі
Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя
Міністэрства па справах ветэранаў Украіны Міністэрства па справах ветэранаў, часова акупіраваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб

Утвораны 2 органы ўлады:

Орган, які ствараецца Орган, які перадае паўнамоцтвы
Міністэрства культуры, моладзі і спорту Украіны Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны (пераўтварэнне)
Міністэрства культуры Украіны (ліквідацыя)
Міністэрства моладзі і спорту Украіны (ліквідацыя)
Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях электроннага кіраванне (пераўтварэнне)

Ліквідаваны альбо рэарганізаваны:

Орган, які ліквідуецца Орган, якому перададзены паўнамоцтвы
Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Міністэрства развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны
Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны
Міністэрства па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Міністэрства па справах ветэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны
Міністэрства культуры Украіны
Міністэрства моладзі і спорту Украіны
Міністэрства культуры, моладзі і спорту Украіны

Зноскі