Адміністрацыйна-камандная сістэма

Адміністрацыйна-камандная (або камандна-адміністрацыйная) сістэма (АКС) — тэрмін, які абазначае спосаб арганізацыі грамадскіх адносін, для якога характэрна выкарыстанне сацыялістычных метадаў кіравання і панаванне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі пры адсутнасці эканамічнай свабоды.

Эканоміка СССР была адміністрацыйна-каманднай на працягу ўсёй яго гісторыі. Толькі ў 1990 годзе была заканадаўча дазволена прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці і пачаўся абвальны пераход да рынкавай эканоміцы заходняга тыпу. Аднак такі найважнейшы элемент адміністрацыйна-каманднай сістэмы, як рэгуляванне цэн у дзяржаўных крамах, праіснаваў да самага распаду дзяржавы.

Тэрмін з’явіўся ў перыяд перабудовы і быў уведзены прафесарам эканомфака МДУ Г. Х. Паповым для абазначэння сутнасці савецкай сістэмы кіравання, хутка стаўшы папулярным. Упершыню ён згадваецца ў артыкуле «З пункту гледжання эканаміста» («Наука и жизнь» № 4 / 1987)[1]. У ёй ён даследаваў стан і развіццё планавай эканомікі СССР на аснове аналізу рамана Аляксандра Бека «Новае прызначэнне»[2].

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Попов Г.Х. Блеск и нищета Административной Системы. — М.: ПИК, 1990. — 240 с.