Адміністрацыйны падзел Турцыі
(Пасля перасылкі з Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Турцыі)
Турцыя падзяляецца на 81 іл (правінцыю). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго па стане на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтр іла размешчаны ў яго цэнтральным раёне (турэцк.: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна, ў статыстычных мэтах ілы згрупіраваныя ў 7 рэгіёнаў:
- Мармураморскі рэгіён (Marmara Bölgesi)
- Цэнтральная Анатолія (İç Anadolu Bölgesi)
- Чарнаморскі рэгіён (Karadeniz Bölgesi)
- Усходняя Анатолія (Doğu Anadolu Bölgesi)
- Эгейскі рэгіён (Ege Bölgesi)
- Міжземнаморскі рэгіён (Akdeniz Bölgesi)
- Паўднёва-Усходняя Анатолія (Güneydoğu Anadolu Bölgesi)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3b/Turkey%2C_administrative_divisions_%28regions%2Bprovinces%29_-_Nmbrs_%28geosort%29_-_colored.svg/300px-Turkey%2C_administrative_divisions_%28regions%2Bprovinces%29_-_Nmbrs_%28geosort%29_-_colored.svg.png)
Палітычнае кіраванне ілам ажыццяўляе прызначаны ўрадам губернатар (валі). Рэзідэнцыя губернатара называецца вілает, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэння самой правінцыі. Гаспадарчае кіраванне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (турэцк.: büyükşehir belediyesi başkanı).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Турцыі