Аднаполле (археалагічныя помнікі)

археалагічныя помнікі у Беларусі

Аднаполле — археалагічны помнік: паселішчы каля вёскі Аднаполле (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць). Датуецца I тысячагоддзем.

Паселішча—1 правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Старое Аднаполле. Датуецца I тысячагоддзем.

Паселішча—2 правіць

Знаходзіцца за 0,15 на поўнач ад вёскі. Займае пляцоўку на поплаве правага берага р. Сож. Датуецца I тысячагоддзем.

Паселішча—3 правіць

Знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі. Займае пляцоўку на поплаве правага берага р. Сож. Датуецца I тысячагоддзем.

Паселішча—4 правіць

Знаходзіцца за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Займае мыс на тэрасы правага берага р. Сож, памерам 140х40 м, вышынёй да 5 м над поплавам.

Паселішча—5 правіць

Знаходзіцца за 1,2 км на ўсход ад вёскі. Займае схіл поплыва правага берага р. Сож, вышынёй 2 м.

Літаратура правіць

  • З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 419. — ISBN 985-6302-07-2.