Адольф Дзітрых

Адольф Дзітрых (ням.: Adolf Dietrich, 9 лістапада 1877, Берлінген — 4 чэрвеня 1957) — швейцарскі мастак, прадстаўнік «наіўнага» мастацтва. Ткач і ляснік, ён займаўся жывапісам толькі ў вольны час. Яго першая выстава адбылася ў Канстанцы ў 1913 годзе, а другая — у адной з галерэй Мюнхена ў 1917 годзе. Дзітрых быў адным з першых швейцарскіх непрафесійных мастакоў. Яго карціны з выявамі жывёл і кветак, яго партрэты і пейзажы з’яўляюцца выдатным прыкладам «наіўнага рэалізму».

Адольф Дзітрых
Дата нараджэння 9 лістапада 1877(1877-11-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1957(1957-06-04)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фатограф
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак New Objectivity[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118525557 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Adolf Dietrich