Адольф фон Штайгер

Альфрэд Арман Адольф фон Штайгер (25 ліпеня 1859, Берн — 1 сакавіка 1925, Берн) — швейцарскі палітык і юрыст. У 1900—1918 гадах — мэр Берна, у 1919—1925 гадах — канцлер Швейцарыі.

Адольф фон Штайгер
ням.: Adolf von Steiger
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
28 верасня 1908 — 1 чэрвеня 1918
municipality president[d] (Берн)
1 студзеня 1900 — 1 ліпеня 1918
Папярэднік Franz Lindt[d]
Пераемнік Gustav Müller[d]
Нараджэнне 25 ліпеня 1859(1859-07-25)
Смерць 1 сакавіка 1925(1925-03-01) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень навуковая ступень у галіне права[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын старэйшага бібліятэкара з бернскай сям’і фон Штайгераў, вывучаў права ва ўніверсітэтах Берна, Лейпцыга і Жэневы. У 1884—1893 гадах вёў адвакацкую практыку ў Берне. Прапрацаваў два гады запасным суддзёй, з 1893 года ён быў членам Высокага суда Берна. У 1900 г. быў абраны мэрам Берна як прадстаўнік лібералаў. Ён таксама быў членам Вялікага савета кантона Берн з 1903 па 1917 год і членам Савета кантонаў з 1908 па 1918 год.

У 1918 годзе фон Штайгер пачаў сваю прафесійную дзейнасць у ведамстве федэральнага канцлера ў якасці віцэ-канцлера. У наступным годзе Федэральны сход абраў яго канцлерам. Калі ён уступіў на пасаду, уступіў у сілу новы закон аб ведамстве федэральнага канцлера, які вызваліў канцлера ад вядзення пратакола ў Нацыянальным савеце. У 1925 годзе фон Штайгер памёр ад інсульту падчас знаходжання на пасадзе.

Зноскі